wd wp Пошук:

Малайка Міхамба

Малайка Міхамба (ням.: Malaika Mihambo, нар. 3 лютага 1994, Гайдэльберг, Бадэн-Вюртэмберг) — нямецкая скакуха ў даўжыню, алімпійская чэмпіёнка 2020 года з вынікам 7,00 м, чэмпіёнка свету 2019 года, чэмпіёнка Еўропы 2018 года. Удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года. Пяціразовая чэмпіёнка Германіі (2016, 2018—2021). Чатырохразовая чэмпіёнка Германіі ў памяшканні (2018—2021).

Нарадзілася 3 лютага 1994 года ў Гайдэльбергу, Бадэн-Вюртэмберг, Германія. Яе маці немка, а бацька — танзаніец з Занзібара. Дэбютавала на міжнароднай арэне ў 2011 годзе на чэмпіянаце свету сярод юнакоў ў Лілі, дзе заняла 9 месца. У 2013 годзе выйграла чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў у Рыеці, а ў 2015 годзе — чэмпіянат Еўропы сярод моладзі ў Таліне. У 2016 годзе на чэмпіянат Еўропы ў Амстэрдаме стала бронзавым прызёрам, а затым на сваёй дэбютнай Алімпіядзе заняла 4 месца з вынікам 6,95 м, абнавіўшы тым самым асабісты рэкорд.

У сакавіку 2021 года на чэмпіянаце Еўропы ў памяшканні ў польскім Торуні заваявала сярэбраны медаль у скачках у даўжыню з вынікам 6,88 м, саступіўшы 4 см ўкраінцы Марыне Бех-Раманчук.

На Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа выйграла золата з вынікам 7,00 м, які паказала ў апошняй спробе фіналу.

Зноскі

  1. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1196555052 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 кастрычніка 2021.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Olympedia — 2006. Праверана 6 кастрычніка 2021.
  3. https://archive.ph/20130805144822/http://www.uni-mannheim.de/stipendium/informationen_fuer_studierende/sportstipendium/Stipendiaten%20HS2012_13/Mihambo%20Malaika/#selection-133.0-133.11
  4. https://web.archive.org/web/20201126095645/https://www.european-athletics.org/athletes/group=m/athlete%3D127421-mihambo-malaika/index.html
  5. Olympedia — 2006.
  6. https://d-nb.info/gnd/1196555052/about/lds / German National Library Праверана 6 кастрычніка 2021.
  7. World Athletics Database Праверана 6 кастрычніка 2021.
  8. https://archive.ph/20130805144822/http://www.uni-mannheim.de/stipendium/informationen_fuer_studierende/sportstipendium/Stipendiaten%20HS2012_13/Mihambo%20Malaika/
  9. https://pumas.fernuni-hagen.de/universitaet/aktuelles/2019/10/am-02-fernuni-studentin-greift-nach-wm--itel-in-doha.shtml?awc=17441_1570222645_8ed9afc928dd650770628ce16fd867fc
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Скакуны ў даўжыню Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гайдэльбергу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0