wd wp Пошук:

Макуоры

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Макуоры (англ.: Macquarie) — востраў у паўднёвай частцы Ціхага акіяна (каля 1,5 тыс. км на паўднёвы ўсход ад Тасманіі). На востраве знаходзіцца самая паўднёвая кропка валоданняў Аўстраліі. Плошча — 128 км².

Гісторыя

Востраў адкрыты 11 ліпеня 1810 г. аўстралійскімі кітабоямі. У тым жа годзе ён быў уключаны ў Новы Паўднёвы Уэльс. У 1890 г. увайшоў у склад Тасманіі.

У першым рапарце аб адкрыцці мелася сведчанне аб знаходке старажытнага часовага населенага месца. Аднак пазнейшыя пошукі паказалі, што да XIX ст. людзей на Макуоры не было.

28 лістапада 1829 г. востраў даследавала і нанесла на карту расійская экспедыцыя на чале Ф. Белінзгаўзена.

У 19021920 гг. Макуоры быў арандаваны навазеландцам Джозэфам Хэтчам, які займаўся тут здабычай тлушчу пінгвінаў.

У 19111914 гг. востраў выкарыстоўваўся як база для Аўстралійскай антарктычнай экспедыцыі.

У 1933 г. абвешчаны запаведнікам.

5 снежня 1997 г. уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зараз на Макуоры працуе аўстралійская палярная станцыя Анарэ, аднак сталага насельніцтва няма.

Прырода і геаграфія

Востраў Макуоры ўяўляе сабой два гарыстых плато, выцягнутых з поўначы на поўдзень і злучаных кароткім пярэсмыкам. Прыкладная даўжыня — 34 км, шырыня — 5 км. Найвышэйшы пункт — гара Гамльтан (433 м) на поўдні.

Клімат прахалодны субантарктычны. У снежні сярэдняя тэмпература 14,4 °C, у ліпені 8,5 °C. Вельмі рэдка тэмпература апускаецца ніжэй за 0 °C, але з чэрвеня па кастрычнік выпадае снег. Штогадовыя ападкі складаюць 967,8 мм. Назіраецца ўсяго 856 ясных гадзін у год.

На востраве шмат ручаёў, ёсць забалочаныя мясціны.

Флора характэрная для субантарктычнага рэгіёну. Расліны рэдка вырастаюць вышэй за 1 м. Налічваецца каля 45 відаў вышэйшых раслін і 90 відаў мохападобных. Сярод эндэмікаў асабліва вылучаюцца 2 віды архідэй Nematoceras dienemum і Nematoceras sulcatum.

Фаўна прадстаўлена шматлікімі марскімі птушкамі і ластаногімі.

Галерэя

Гукі Макуоры

Пінгвіны
Марскія сланы
Пінгвіны

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Астравы Аўстраліі
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Незаселеныя астравы