wd wp Пошук:

Макс Шэлер

Макс Шэлер (ням.: Max Scheler; 22 жніўня 1874, Мюнхен — 19 мая 1928, Франкфурт-на-Майне) — нямецкі філосаф і сацыёлаг, адзін з заснавальнікаў філасофскай антрапалогіі.

Біяграфія

Макс Шэлер вывучаў медыцыну, філасофію і псіхалогію ў Мюнхене і Берліне. Акрамя гэтага ў Берліне Шэлер займаўся сацыялогіяй, а ў Ене вывучаў неакантыянства ў галіне этыкі і тэорыі пазнання. Абараніў дысертацыю ў Рудольфа Эйкена ў 1897 годзе.

Пазней, да 1905 года, займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Енскім універсітэце. У 1919—28 гадах — прафесар Кёльнскага ўніверсітэта, з 1928 года — прафесар Франкфурцкага ўніверсітэта.

Не паспеў скончыць працу над зводнай працай «Сутнасць чалавека, новы досвед філасофскай антрапалогіі» («Філасофская антрапалогія»), сціснутым выкладаннем якой паслужыў даклад «„Становішча чалавека ў космасе“» (1927).

Светапогляд

Зведаў уплыў філасофіі жыцця і фенаменалогіі Э. Гусерля. 3 1910-х г. звярнуўся да каталіцкай рэлігійнай філасофіі («Пра вечнае ў чалавеку», 1921, і інш.), у далейшым эвалюцыяніраваў да персаналістычнай метафізікі пантэістычнага тыпу.

У ранні перыяд яго філасофія грунтавалася на фенаменалагічнай праблематыцы, найперш, на пытаннях фенаменалагічнай этыкі. Маральныя каштоўнасці, на яго думку, успрымаюцца як аб’ектыўныя, незалежныя ад чалавека і чалавецтва з’явы або своеасаблівыя «прадметныя светы» з уласцівасцямі аб’ектаў навакольнай рэчаіснасці. Вылучаў 4 групы каштоўнасцей: геданічныя, вітальныя, духоўныя і рэлігійныя, якія ў яго класіфікацыі займаюць цэнтральнае месца. Асноўны кірунак філасофскіх даследаванняў М. Шэлера — пошук антрапабіялагічных падстаў чалавечай жыццядзейнасці, культуры, маралі, права, грамадскіх інстытутаў. Апошні перыяд яго філасофскай творчасці звязаны з канцэнтрацыяй увагі на сацыялагічных ведах. Ён лічыў, што зыходны пункт у разуменні сутнасці грамадства — сфера міжіндывідуальных адносін, у прыватнасці, акты ўзаемапрызнання, суперажывання і агульнасці мовы, што вынікаюць з прыродных узаемных сімпатый людзей.

Асноўныя творы

Зноскі

  1. 1 2 Max Scheler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Max Scheler // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Шелер Макс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фенаменолагі
Катэгорыя·Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мюнхене
Катэгорыя·Памерлі ў Франкфурце-на-Майне
Катэгорыя·Выкладчыкі Енскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра філосафаў без партрэтаў
Катэгорыя·Філасофская антрапалогія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Сацыёлагі Германіі
Катэгорыя·Выпускнікі Енскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Філосафы XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1928 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 19 мая
Катэгорыя·Філосафы Германіі