wd wp Пошук:

Макс Моўшавіч Шляймовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шляймовіч. Макс Моўшавіч Шляймовіч (14 кастрычніка 1941, г. Пенза) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Бацькі паходзілі з Мінска. Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны маці ўдалося эвакуіравацца ў Пензу[1], дзе 14 кастрычніка 1941 года і нарадзіўся Макс. Бацька прайшоў усю вайну, а пасля яе заканчэння некаторы час служыў у Германіі, куды да яго пераехала жонка з сынам. У 1947 годзе бацьку дэмабілізавалі, сям’я вярнуліся ў Мінск. Маці ўдалося атрымаць пакой у кватэры на вуліцы Даўгабродскай каля вайсковых могілак[1].

Скончыў Сярэднюю школу № 4. Пасля пайшоў вучыцца на будаўніка ў Мінскі будаўнічы тэхнікум, дзе пасябраваў з сынам знакамітага беларускага архітэктара Авеля Пінхусавіча Брэгмана, пад уплыў яго ён трапіў[1].

Пасля заканчэння тэхнікума працаваў у 19601961 гадах тэхнікам-архітэктарам ў Мінгарпраекце[2]. Тры гады служыў у Савецкай Арміі ў Маскве, дзе яму дазволілі наведваць падрыхтоўчыя курсы пры Маскоўскім архітэктурным інстытуце[1].

Дэмабілізаваны ў 1964 годзе, вярнуўся ў Мінск[1], дзе паступіў ў БПІ, які скончыў у 1969 годзе. У 19691971 старшы архітэктар Віцебскага філіяла інстытута «Белдзяржпраект», 1971—1981 галоўны архітэктар Наваполацка (адначасова у 19811988 гадах кіраўнік майстэрні БелНДІПгорадабудаўніцтва)[2]. У 19871988 гг. на базе архітэктурнай майстэрні і падраздзялення «Віцебскграмадзянпраект» у Полацку быў створаны Наваполацкі філіял. Працаваў да 2003 года галоўным архітэктарам філіяла. З 2004 года выкладчык кафедры «Архітэктура» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Член КПСС з 1964 года[3].

Творачасць

Асноўныя работы ў Наваполацку: удзельнік рэалізацыі генеральнага плана горада (1969), праекта дэталёвай планіроўкі, праектаў забудовы мікрараёнаў 4, 5, 6, 7, 8, 9, шэрага жылых і адміністрацыйных будынкаў (Дзяржаўная прэмія БССР 1984)[2]. Удзельнічаў у распрацоўцы мікрараёнаў 1 (1988—1989) і 2 (1998) жылога раёна «Аэрапорт» у Полацку, праекта школы № 18[1].

Сям’я

Мае дачку (нар. 1969).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 М. М. Шлеймович: «Архитектор — это художник, инженер и ученый!» Архівавана 5 снежня 2020.
  2. 1 2 3 Шляймовіч Макс Моўшавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. Шлеймович Макс Мовшевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Дэпутаты Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Наваполацка
Катэгорыя·Архітэктары Полацка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Наваполацка
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пензе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Віцебскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Наваполацка
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў