wd wp Пошук:

Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыжанкоў. Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў (нар. 19 чэрвеня 1972, Мінск, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны і спартыўны дзеяч, дыпламат. Фігурант Чорнага спісу Еўрасаюза, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.

Біяграфія

Сын беларускага спартыўнага дзеяча, першага прэзідэнта НАК Беларусі Уладзіміра Мікалаевіча Рыжанкова[1].

У 1994 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Міжнароднае права», у 2003 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

У 1994—1996 гадах супрацоўнік цэнтральнага апарату Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З 1996 года да 2000 года супрацоўнік пасольства Беларусі ў Ізраілі. У 2000—2003 гадах начальнік аддзела АБСЕ і Савета Еўропы Міністэрства замежных спраў. У 2003—2005 гадах саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Польшчы. У 2005—2006 гадах начальнік упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў.

З 2006 года начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2012 года да 2016 года памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму. У 2015—2017 гадах першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі. Са снежня 2016 года першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола з 2014 года, ганаровы член Беларускай федэрацыі шахмат з 2017 года[2].

Узнагароды

Міжнародныя санкцыі

31 жніўня 2020 года ўключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[4].

21 чэрвеня 2021 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[5]. Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Рыжанкоў як першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, які на працягу больш за двух дзесяцігоддзяў займаў шэраг пасад на дзяржаўнай службе, у тым ліку ў Міністэрстве замежных спраў і розных пасольствах, цесна звязаны з прэзідэнтам і адказвае за забеспячэнне рэалізацыі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у сферы ўнутранай і знешняй палітыкі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі[прыбраць шаблон][6]. 6 ліпеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7].

21 чэрвеня 2021 года Рыжанкоў таксама быў дададзены ў санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі[8] і Канады[9]. 7 ліпеня 2021 года ў свой санкцыйны спіс Рыжанкова ўнесла і Швейцарыя[10].

Зноскі

  1. Усе памочнікі Лукашэнкі: ад Віктара — да Янчэўскага (бел.) . Наша Ніва. Праверана 8 ліпеня 2018.
  2. https://belisrael.info/?p=18869
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
  4. Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
  5. Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс (нявызн.). Беларуская служба Радыё «Свабода» (10 чэрвеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  6. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997EUR-Lex(англ.) бел., 21.06.2021
  7. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  8. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK(англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  9. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List(англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  10. Searching for subjects of sanctions

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з неактуальным шаблонам Не перакладзена
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Старшыні нацыянальных спартыўных федэрацый Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы