wd wp Пошук:

Беларуская федэрацыя шахмат

Грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя шахмат» (БФШ) — арганізацыя, што займаецца правядзеннем на тэрыторыі Беларусі спаборніцтваў па шахматах, папулярызацыяй шахматнага спорту. Заснавана ў 1992 г. на грунце федэрацыі шахмат БССР; сябра Міжнароднай федэрацыі шахмат (ФІДЭ). БФШ і яе аддзяленні ў абласцях Беларусі арганізуюць шэраг рэгіянальных, нацыянальных і міжнародных турніраў, у т. л. Чэмпіянаты Беларусі па шахматах.

У ліпені 2018 г. рашэннем выканкама БФШ з членаў арганізацыі быў выключаны Уладзіслаў Каташук, вядомы трэнер з Брэста, які задаваў федэрацыі нязручныя пытанні пра развіццё шахмат у краіне, фінансавы бок удзелу ў міжнародных турнірах і інш.[1][2] Гэтае выключэнне шахматысты і трэнеры Беларусі крытыкавалі як па форме, так і па сутнасці[3][4], аднак рашэнне выканкама БФШ зменена не было.

У кастрычніку 2018 г. на кангрэсе ФІДЭ ў Батумі Беларусь, па ініцыятыве БФШ, атрымала права правесці ў жніўні 2022 г. Сусветную шахматную алімпіяду і кангрэс ФІДЭ, жаночы Кубак свету ў 2020 г. і мужчынскі Кубак свету ў 2021 г.[5].

Кіраўнікі

Зноскі

  1. https://www.openchess.by/news/1934.html
  2. Иван Сапега Тренер задал неудобные вопросы – вместо ответа его исключили из федерации. Странная ситуация в белорусских шахматах(руск.) . Tribuna.com (20 жніўня 2018). Праверана 4 жніўня 2019.(недаступная спасылка)
  3. https://belisrael.info/?p=16268
  4. https://belisrael.info/?p=16351
  5. Разное. Беларусь и ФИДЕ подписали контракт на проведение Всемирной шазматной олимпиады-2022 в Минске(руск.) . Прессбол (29 студзеня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.(недаступная спасылка)
  6. 1 2 Начальник отдела кадров «Белавиа» избран председателем Белорусской федерации шахмат
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартыўныя арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Шахматы ў Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1992 годзе