wd wp Пошук:

Максім Сяргеевіч Луцкі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Луцкі (нар. 9 кастрычніка 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Маладзечна».

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у мінскай СДЮШАР «Дынама», пазней трапіў у структуру «Мінска», дзе з 2018 года пачаў выступаць за дубль. У 2020 годзе пачаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе.

У сакавіку 2021 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Рухам», аднак застаўся ў «Мінску» на правах арэнды[1]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць салігорскага «Шахцёра» (0:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе мінчан, пераважна выхадзіў на замену, але часам трапляў і ў стартавы склад, выступаў таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Рух»[2].

У лютым 2022 года стаў трэніравацца з наваполацкім «Нафтанам» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад клуба[3], аднак не здолеў замацавацца ў стартавым складзе. У ліпені 2022 года пакінуў «Нафтан»[4] і стаў іграком «Маладзечна»[5].

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018дубльМінскБеларусь30
2019дубльМінскБеларусь90
2020дубльМінскБеларусь265
2021Д1МінскБеларусь150
2022 (1)Д2НафтанБеларусь70

Зноскі

  1. Защитники Глеб Гурбан и Максим Луцкий подписали контракты с Рухом
  2. Максим Луцкий и Егор Богомольский вернулись в “Рух”
  3. Никита Костомаров остаётся в «Нафтане»
  4. Луцкий расстался с “Нафтаном”
  5. Максим Луцкий подписал контракт с “Молодечно-2018”
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Маладзечна
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан