wd wp Пошук:

Максім Сяргеевіч Кавальчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавальчук. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Кавальчук (нар. 5 сакавіка 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Энергетык-БДУ» (у арэндзе з брэсцкага «Дынама»).

Клубная кар’ера

Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль, на наступны год замацаваўся ў яго складзе. Перад сезонам 2019 прымаў удзел у трэніровачным зборы асноўнай каманды брэстчан у ААЭ, пазней вярнуўся ў дубль.

У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Энергетык-БДУ»[1]. 11 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў першым тайме ў матчы супраць БАТЭ (1:4), аднак у асноўным выступаў за дубль сталічнага клуба. У снежні 2019 года вярнуўся ў «Дынама»[2]. Прапусціў першую палову сезона 2020, пасля стаў прыцягвацца да дубля, заставаўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе.

У лютым 2021 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Дынама». У першай палове на поле не з’яўляўся, заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2021 года зноў далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[3], аднак згуляў толькі ў адным матчы, 17 кастрычніка 2021 года супраць брэсцкага «Дынама» (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў сталічны клуб[4].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017дубльДынама70
2018дубльДынама241
2019 (1)дубльДынама161
2019 (2)Д1Энергетык-БДУ20
2020 (2)дубльДынама50
2021 (1)Д1Дынама00
2021 (2)Д1Энергетык-БДУ10

Зноскі

  1. Максим Ковальчук продолжит карьеру в Энергетике-БГУ Архівавана 18 жніўня 2019.
  2. Носко, Мирошников, Ковальчук и Садовский возвращаются в брестское «Динамо»
  3. Футбол. Александр Булычев, Ярослав Макушинский, Максим Ковальчук перешли в “Энергетик”-БГУ
  4. УБАЙДУЛЛАЕВ И КОВАЛЬЧУК ПОКИНУЛИ КОМАНДУ
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст