У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цімашэнка.
Максім Алегавіч Цімашэнка (нар. 20 красавіка 1972 года ў Кіеве) — украінскі культуролаг і мастацтвазнаўца, грамадскі дзеяч, харавы дырыжор. Доктар філасофскіх навук, прафесар, прэзідэнт Міжнароднага Зялёнага Крыжа ва Украіне, член Рады дырэктараў Міжнароднага Зялёнага Крыжа (з кастрычніка 2017 года). Прафесар Нацыянальнай акадэміі кіруючых кадраў культуры і мастацтваў, Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны. З 11 чэрвеня па 1 жніўня 2018 года — в.а рэктара, а з 13 лістапада 2018 года — рэктара Нацыянальная музычная акадэмія Украіны імя Пятра Чайкоўскага, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі мастацтваў Украіны, член калегіі Міністэрства адукацыі і навукі Украіны, старшыня Савета рэктараў мастацкіх устаноў Украіны.