wd wp Пошук:

Майт Метсанурк

Майт Ме́тсанурк (эст.: Mait Metsanurk, сапраўднае імя Эдуард Ху́бель (эст.: Eduard Hubel); 19 лістапада 1879, в. Метсанука, Дэрпцкі павет, Ліфляндская губерня — 21 жніўня 1957, Талін, ЭССР) — эстонскі празаік , драматург , літаратурны крытык і перакладчык.

Біяграфія

Майт Метсанурк нарадзіўся малодшым восьмым дзіцем у сялянскай сям’і. Вучыўся ў пачатковай школе ў Оргэ, у 1900 годзе скончыў гарадское вучылішча ў Таліне. Працаваў на розных працах, чыноўнікам, школьным настаўнікам, з 1906 года — журналістам.

У 19241925 і з 1930 па 1936 Майт Метсанурк быў старшынёй Эстонскага літаратурнага таварыства. Пасля ўсталявання савецкай улады ў Эстоніі Майт Метсанурк трымаўся ўбаку ад палітыкі, за што быў выключаны з пісьменніцкай арганізацыі Эстонскай ССР. Быў рэабілітаваны пасля смерці Сталіна ў 1956 годзе.

Памёр у 1957 годзе. Пахаваны ў Таліне на Лясных могілках .

Творчасць

Друкаваўся з 1904 года. Аўтар твораў сацыяльна-дыдактычнага характару, прасякнутых ідэяй маральнага самаўдасканалення чалавека (зборнікі навел «Боскія дзеці», 1910; «Апошні дзень», 1927; «Жыццё ўрываецца», 1931; «Зямное ярмо», 1933). У раманах — сацыяльна-псіхалагічных «Білем з Вахесаарэ» (1909), «Рабы» (1912), «Вось чалавек!» (1918), «Жыццё і смерць Таавета Сааверэ» (1922), дылогіі «Белае воблака» (1925) і «Чырвоны вецер» (1928), антыклерыкальнай накіраванасці «Званыя і выбраныя» (1937), гістарычных «На рацэ Юмерэ» (1934), «Агонь, які тлее» (1939), «Летні сонцаварот» (1957) і інш. шырыня ахопу гістарычных падзей, своеасаблівая трактоўка ідэйных канфліктаў эпохі, надзённыя праблемы жыцця эстонскай вёскі і інтэлігенцыі, рэалістычны паказ сацыяльных з’яў, тонкі псіхалагізм. Выступаў як драматург.

Зноскі

  1. 1 2 Eduard Hubel // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Метсанурк Майт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Метсанурк Майт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (39):
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі СССР
Катэгорыя·Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
Катэгорыя·Пісьменнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Пісьменнікі Эстоніі
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Юр’еўскім павеце Ліфляндскай губерні
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тартумаа
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Драматургі Эстоніі
Катэгорыя·Перакладчыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Драматургі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Эстонскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Журналісты Эстоніі
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Драматургі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Таліне
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтары гістарычных раманаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1879 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 жніўня
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Перакладчыкі Эстоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР