wd wp Пошук:

Майсей Фраймавіч Шварцман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шварцман. Майсей Фраймавіч Шварцман (нар. 3 лістапада 1911, в. Курныкы, Вінніцкая вобласць, Украіна — 25 чэрвеня 1944, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Пасля школы скончыў Вінніцкі настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам, загадчыкам раённага аддзела народнай адукацыі ў горадзе Хмільныку Вінніцкай вобласці. Затым загадчыкам партыйнага кабінета Тыўраўскага райкама партыі.

У першы дзень Вялікай Айчыннай вайны прыйшоў у ваенкамат дабраахотнікам. З ліпеня 1941 года ўдзельнічаў у баях. Баявое хрышчэнне прыняў пад горадам Крыжопіль. Абараняў Маскву, ваяваў пад Вялікімі Лукамі. Асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Беларусі ўлетку 1944 года.

25 чэрвеня 1944 года пераправіўся на левы бераг ракі Заходняя Дзвіна ў раёне вёскі Грынёва Бешанковіцкага раёна. Пры абароне плацдарма памёр у баі.

Пахаваны ў брацкай магіле гарадскога пасёлка Бешанковічы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года быў удастоены высокага звання — Герой Савецкага Саюза[2].

Зноскі

  1. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы
  2. Шварцман, Моисей Фроимович

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў Шумілінскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лістапада
Катэгорыя·Памерлі 25 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бешанковічах
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Украіне
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна