wd wp Пошук:

Майсей Сроліевіч Шухман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шухман. Майсей Сроліевіч (Ізраілевіч) Шухман (1862, Пінск — 1941, Омск) — расійскі архітэктар і інжынер у грамадзянскім будаўніцтве[3].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Пінску. Выхоўваўся ў Віленскім рэальным вучылішчы. У 1883 годзе паступіў у Інстытут грамадзянскіх інжынераў і, па сканчэнні ў 1889 годзе курса, быў прылічаны да Тэхнічна-будаўнічага камітэту(руск.) бел. Міністэрства ўнутраных спраў і ў хуткім часе быў прызначаны памочнікам Акмалінскага абласнога архітэктара.

Са жніўня 1889 года жыў у Омску.

У 1898—1907 гадах займаў пасаду Акмалінскага абласнога архітэктара.

У 1907 годзе сышоў са службы, жыў на даходы ад уласных дамоў і прыватных заказаў. У 1919 годзе зноў паступіў на службу. У 1920-х гадах служыў у камунальным аддзеле гарадской гаспадаркі ва Упраўленні будаўнічага кантролю. У 1925—1929 гадах займаў пасаду акруговага інжынера. Стварыў праект і каштарыс тыпавых школ для аддзела адукацыі (1931), распрацаваў праект двухпавярховага жылога дома на каменным падмурку (1930). Уваходзіў у склад розных камісій, якія вырашалі лёс старых будынкаў.

Памёр у Омску ў 1941 годзе.

Архітэктура

У 1898—1907 гадах М. Шухман к статусе Акмалінскага абласнога архітэктара будаваў цэрквы і школы ў новых пасёлках. У Омску пабудаваў будынкі Омскай гарадской думы (сумесна з М. Я. Вараксіным[d])[4], Дзяржбанка, Кантрольнай палаты і шэрагу незахаваных да нашага часу будынкаў. Прымаў удзел у будаўніцтве Архірэйскага дома, галоўнага корпуса Абшчыны Казанскай Божай Маці. Бясплатна складаў праекты і каштарысы для будаўніцтва цэркваў і школ, якія фінансуюцца з Фонду імя імператара Аляксандра III. Архітэктару належыць аўтарства яшчэ некалькіх збудаванняў у Омску (прыбытковыя дамы Н. Гутэрмахера, С. Кадыша, царква ў імя Міхаіла Клопскага).

Праекты

Дом С. Кадыша

Зноскі

  1. https://viewer.rusneb.ru/ru/005289_000028_4D34F934-46BA-4F3C-BF29-1201DEBDA0F9?page=396&rotate=0&theme=white
  2. 1 2 http://www.omch.ru/pages/odinnadtsataja-lektsija
  3. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 (руск.)
  4. История здания Городской Думы (руск.)
  5. Омск. Церковь Благовещения Пресвятой Богородицы при бывшем Архиерейском доме (руск.)
  6. Омск. Церковь Михаила Клопского (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1862 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага рэальнага вучылішча
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута грамадзянскіх інжынераў
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў Омску
Катэгорыя·Архітэктары СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Архітэктары Омска
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў