wd wp Пошук:

Майсей Ісакавіч Пэўзнер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пэўзнер. Майсей Ісакавіч Пэўзнер (руск.: Певзнер Моисей Исаакович; 16 снежня 1865, Шклоў — 30 лістапада 1955, Смаленск) — савецкі вучоны ў галіне тэрапіі, інфекцыённых захворванняў. Доктар медыцынскіх навук (1893).

Біяграфія

Паходзіў з мяшчанскай сям’і. У 1870 годзе сям’я пераехала ў Вятку. Пасля заканчэння класічнай гімназіі ў 1884 годзе Пэўзнер паступіў на натуральны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, але быўшы на другім курсе перавёўся на медыцынскі факультэт.

С 1896 жыў и працаваў у Смаленску. У 1922 быў абраны загадчыкам кафедры семіётыкі медыцынскага факультэта Смаленскага дзяржаўнага універсітэта. У 1925 годзе кафедра была зачыненая і Пэўзнер пераведзены прафесарам на кафедру інфекцыйных хвароб. Пад яго кіраўніцтвам на кафедры вывучаліся пытанні эпідэміялогіі і лячэння шкарлятыны, пранцаў і іншых інфекцыйных захворванняў. У 1941 быў эвакуіраваны ў Казельск, а затым — у Саратаў, дзе быў прыняты на пасаду дацэнта кафедры інфекцыйных хвароб медыцынскага інстытута. У 1942 годзе пераведзены ў Чалябінск, дзе загадваў кафедрай інфекцыйных хвароб эвакуяванага Кіеўскага медыцынскага інстытута. У верасні 1944 вярнуўся ў Смаленск на загадванне кафедры інфекцыйных хвароб, дзе прапрацаваў да 1946 года.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1865 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Смаленску
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклове
Катэгорыя·Тэрапеўты СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада