wd wp Пошук:

Майк Ёгансэн

Майк Ёгансэн (укр.: Майк Йога́нсен; 16 (28) кастрычніка 1895, Харкаў — 27 кастрычніка 1937, Кіеў) — украінскі паэт, празаік, авангардыст эпохі «Расстралянага адраджэння». Перакладчык, крытык, лексікограф, сцэнарыст, падарожны. Адзін з заснавальнікаў літаратурных суполак Гарт, Вольная акадэмія пралетарскай літаратуры — ВАПЛІТА, Тэхна-мастацкая група А, часопісаў «Універсальний журнал», «Літературний ярмарок».

Аўтар вершаў, апавяданняў, нарысаў «Падарожжа чалавека пад кепам (яўрэйскія калоніі)», раманаў «Прыгоды Мак-Лейстана, Гары Руперта і іншых», «Падарожжа вучонага доктара Леанарда і яго будучай каханкі прыгожай Альчэсты ў Слабажанскую Швайцарыю», тэорыі «Элементарныя законы вершавання», «Як будуецца апавяданне» і інш.

Быў звязаны з беларускім літаратурным жыццём. Браў удзел у 1 з’ездзе Маладняка, які адбыўся 25—29 лістапада 1925 г. у Менску. Ягоную рэцэнзію на кніжкі вершаў Уладзіміра Дубоўкі змясціў у беларускім перакладзе часопіс «Узвышша» (№ 5 1927).

Рэпрэсаваны, расстраляны.

У беларускай мове прыжыццёвае напісанне яго прозвішча: Іогансэн. Пазней яго перадавалі розна: з націскам на 1 склад (Ёгансэн, Ёгансен) ці на іншы (Ягансен, Іагансен).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Паэты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Расстралянае адраджэнне
Катэгорыя·Сцэнарысты Украіны
Катэгорыя·Пісьменнікі Украіны
Катэгорыя·Лексікографы
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Украінамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Перакладчыкі Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаве
Катэгорыя·Памерлі 27 кастрычніка
Катэгорыя·Аўтары дэтэктыўнай прозы
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Украінамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы