wd wp Пошук:

Майкон Сізенанду

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Майкон Дуглас Сізенанду (парт.: Maicon Douglas Sisenando; нар. 26 ліпеня 1981, Нову-Амбургу, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца санмарынскага клуба «Трэ Пенэ». Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2003—2014).

Клубная кар’ера

Выхаванец юнацкіх каманд футбольных клубаў «Грэміу», «Крысіума» і «Крузейру». У дарослым футболе дэбютаваў у 2001 годзе выступамі за «Крузейру», у якім правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 58 матчах чэмпіянату.

Сваёй гульнёй за каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штабу «Манака», да складу якога далучыўся ў чэрвені 2004 года за 3 млн еўра, падпісаўшы кантракт на 4 гады. Аднак згуляў за манегаскаў толькі наступныя два сезоны сваёй гульнявой кар’еры.

Да складу «Інтэрнацыянале» далучыўся ў ліпені 2006 года за 7 млн еўра. Кантракт быў падпісаны на 5 гадоў з заробкам у 1,5 млн еўра на год. У 2012—2013 гадах гуляў некаторы час за «Манчэстэр Сіці», аднак потым перайшоў у італьянскую «Рому», якую пакінуў улетку 2016 года. Пасля зыходу з «Ромы» амаль год заставаўся без клуба, пакуль у маі 2017 года не стаў іграком «Аваі»[4]. Пакінуў «Аваі» у канцы 2017 года, пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру, аднак праз год вырашыў вярнуцца ў футбол і далучыўся да «Крысіумы» з бразільскай Серыі B.

З верасня 2020 года гуляў за «Віла-Нову» ў бразільскай Серыі D, а ў студзені 2021 года адправіўся ў Італію і стаў іграком клуба Серыі D «Сона»[5]. У чэрвені 2021 года перабраўся ў санмарынскі «Трэ Пенэ»[6].

Міжнародная кар’ера

Дэбютаваў за зборную Бразіліі ў першым матчы каманды на Залатым кубку КАНКАКАФ года ў матчы супраць зборнай Мексікі 12 ліпеня 2003 года. Паводле вынікаў турніру Майкон увайшоў у склад сімвалічнай зборнай спаборніцтва, а Бразілія заняла другое месца.

Дасягненні

Клубныя

«Крузейру»:

«Інтэрнацыянале»:

Міжнародныя

Бразілія:

Зноскі

  1. Maicon // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. MAICON douglas sisenando // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Maicon Douglas Sisenando // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Дуглас Майкон перешел в бразильский «Аваи»
  5. Экс-защитник «Интера» Майкон перешел в «Сону» из Серии D: «Добро пожаловать, колосс»
  6. Экс-защитник «Интера» Майкон перешел в «Тре Пенне» из Сан-Марино

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Аваі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыу-Гранды-ду-Сул
Катэгорыя·Ігракі ФК Манака
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Крысіума
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Трэ Пенэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Крузейру
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Сона
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Віла-Нова
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан