wd wp Пошук:

Майкл Бейджэнт

Майкл Бейджэнт (англ.: Michael Baigent; нар. 27 лютага 1948, Крайстчэрч, Новая Зеландыя — 17 чэрвеня 2013) — пісьменнік. Аўтар колькіх кніг у жанры альтэрнатыўнай гісторыі.[5]

Скончыў Універсітэт Кентэрберы па спецыяльнасці «псіхалогія». У юнацтве цікавіўся ўсходнімі рэлігіямі, шмат падарожнічаў па Азіі. У 1976 годзе пераехаў у Вялікабрытанію і застаўся жыць там.[5]

У Вялікабрытаніі пазнаёміўся з Рычардам Лі і Генры Лінкальнам. У сааўтарстве з імі напісаў бестселер «Святая кроў і святы Граль» (Holy Blood and Holy Grail), апублікаваны ў 1982 годзе. Кніга выдавалася за навуковае даследаванне, у ёй сцвярджалася, што дынастыя франкскіх каралёў Меравінгаў паходзіла ад нашчадка Хрыста, а гэтую таямніцу быццам захоўвала арганізацыя Прыярат Сіёна, пра існаванне якой стала вядома ў 1950-х гадах. На праўдзе сюжэт быў поўнай містыфікацыяй. Бейджэнт, Лі і Лінкальн паўтарылі гэты прыём з кнігай «Месіянская спадчына» (The Messianic Legacy, 1987).[5]

У 1989 годзе Бейджэнт і Лі пачалі працаваць удваіх, яны апублікавалі кнігі «Храм і ложы» (The Temple and the Lodge, 1989), «Скруткі Мёртвага мора» (The Dead Sea Scrolls Deception, 1991), «Тайная Германія: Клаўс фон Штауфенберг і містычны крыжовы паход супраць Гітлера» (Secret Germany: Claus Von Stauffenberg and the Mystical Crusade Against Hitler, 1994), «Інквізіцыя» (The Inquisition, 2000) і «Эліксір і камень: Традыцыі магіі і алхіміі» (The Elixir and the Stone: The Tradition of Magic and Alchemy, 2003).[5]

Без сааўтараў у тыя ж гады Бейджэнт напісаў «Прадвесці Вавілона: Астралогія і магія старажытнай Месапатаміі» (From the Omens of Babylon: Astrology and Ancient Mesopotamia, 1994), «Старажытныя сляды: Таямніцы старажытнай і ранняй гісторыі» (Ancient Traces: Mysteries in Ancient and Early History, 1998) і «Дакументы Ісуса: выкрыццё найвялікшай містыфікацыі ў гісторыі» (The Jesus Papers: Exposing the Greatest Cover-Up in History, 2006). Але самай паспяховай кнігай Майкла Бейджэнта засталася «Святая кроў і святы Граль».[5]

Пра «Святую кроў і святы Граль» зноў загаварылі праз 23 гады па публікацыі, пасля іску Бейджэнта і Лі супраць аўтара «Кода ды Вінчы» Дэна Браўна, які абвінавачваўся імі ў плагіяце. Цікавасць публікі да справы супраць Браўна была настолькі вялікай, што выдавецтва Random House перавыдала «Святую кроў».[5]

Зноскі

  1. 1 2 http://www.telegraph.co.uk/news/obituaries/10135747/Michael-Baigent.html
  2. Michael Baigent // Babelio — 2007.
  3. The New Zealand Herald — 2013. — ISSN 1170-0777 Праверана 5 жніўня 2021.
  4. 1 2 Associated Press — 2013. Праверана 5 жніўня 2021.
  5. 1 2 3 4 5 6 Бейджент, Майкл // Лентапедыя…

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новай Зеландыі
Катэгорыя·Дэн Браўн
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Масоны АВЛА
Катэгорыя·Выпускнікі Оклендскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Аўтары неакадэмічных даследаванняў у гісторыі
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 17 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Брайтане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных