wd wp Пошук:

Мазырскае паўстанне

Мазырскае паўстанне — выступленне гараджан Мазыра і сялян навакольных вёсак у 1649 годзе, у час антыфеадальнай вайны 1648—1651 гадоў на Беларусі. Пачалося ўлетку 1648 года. Выступленне ўзначаліў мазырскі рамеснік Іван Сталяр. Жыхары Мазыра склалі асобную харугву на чале з мясцовым седлавым майстрам Седляром. У жніўні да гараджан далучыўся пасланы Багданам Хмяльніцкім атрад Міхненкі. З мэтай закрыць казацкім загонам шлях на Беларусь, у пачатку студзеня 1649 года на Тураў і Мазыр рушыла 15-тысячнае войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам польным Янушам Радзівілам. Радзівіл паслаў да гараджан ганца з лістом, у якім прапанаваў здаць горад без бою, за што абяцаў усім паўстанцам права на свабодны выхад. Гараджане не прынялі прапановы. 19 студзеня войска Радзівіла падышло да Мазыра. Драгуны, пад прыкрыццём саней з дрывамі, падышлі да варот, выбілі іх бярвёнамі і ўварваліся ў горад. К канцу дня горад і замак былі захоплены, рэшткі паўстанцаў адцеснены да Прыпяці і перабіты, горад разрабаваны, часткова спалены. Кіраўнік паўстання Сядляр прарваўся праз акружэнне і выратаваўся, Міхненка быў узяты ў палон і пакараны смерцю.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Паўстанне Хмяльніцкага
Катэгорыя·Паўстанні ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Гісторыя Мазыра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·1649 год у Еўропе
Катэгорыя·XVII стагоддзе ў Беларусі
Катэгорыя·Канфлікты 1648 года
Катэгорыя·1648 год у Еўропе
Катэгорыя·Канфлікты 1649 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара