wd wp Пошук:

Маеўскае

Ма́еўскае во́зера — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свячанка (працякае праз возера). Знаходзіца за 18 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі на мяжы з Сенненскім раёнам, прыкладна за 0,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Хотліна Чашніцкага раёна і за 0,9 км на паўночны захад ад вёскі Малы Азярэцк Сенненскага раёна.

Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,27 (0,28[1]) км, даўжыня берагавой лініі 2 (3[1]) км. Найбольшая глыбіня 10,5[1] м. Аб’ём вады 0,78[1] млн м³. Плошча вадазбору 100[1] км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны стромкія на ўсходзе, вышынёй да 16 м. Астатнія схілы спадзістыя, вышынёй 2—3 м. Вакол возера вузкая, месцамі забалочаная пойма[1]. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя. Праз возера працякае рака Свячанка і на поўдні злучае яго з Хотлінскім возерам.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Чашніцкага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці