wd wp Пошук:

Магілёўская праваслаўная кансісторыя

Магілёўская праваслаўная кансісторыя — орган царкоўнага кіравання і суда пры епіскапе. Кіраванне праваслаўнай царквой па расійскім узоры было ўведзена ў Магілёўскай епархіі указам Кацярыны II ў 1774 г., па якім Магілёўская епархія была аднесеная па штаце да 2-га класу. Юрысдыкцыя кансісторыі распаўсюджвалася на тэрыторыю Магілёўскай епархіі. У вядзенні кансісторыі знаходзіўся епархіяльны суд. Згодна з пастановамі 1-а Беларускага абласнога царкоўнага сабору, які адбыўся ў 1924 г. у г. Магілёве, кансісторыя была падпарадкавана Магілёўскаму епіскапу абнаўленчай Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Магілёўская епархія
Катэгорыя·Гісторыя Магілёва