Магіляве́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Магілёўцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Гродзенскай вобласці, з 19 чэрвеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пружанскага раёна. 18 чэрвеня 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Зеляневіцкага сельсавета[1].