wd wp Пошук:

Магоча

Магоча (руск.: Могоча) — горад (з 1950) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Магочынскага раёна Забайкальскага края. Насельніцтва 12,4 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1910 годзе. Размешчаны ў перадгор’ях Амазарскага хрыбта, ля ўпадзення ракі Магоча ў раку Амазар (прыток Амура), за 709 км на паўночны ўсход ад Чыты. Чыгуначная станцыя на Транссібірскай магістралі.

Магоча ўзнікла ў 1910 годзе як пасёлак пры будаўніцтве Амурскай чыгункі. Станцыя Магоча была адкрыта ў 1914 годзе. Затым пасёлак стаў цэнтрам золатаздабываючага раёна, а з 1950 года — горадам.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гарады Забайкальскага края
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96