wd wp Пошук:

Магнус V Эрлінгсан

Магнус V Эрлінгсан (нарв.: Magnús V Erlingsson, 1156 — 15 чэрвеня 1184) — кароль Нарвегіі з 1161 па 1184 год. Быў сынам ярла Эрлінга Скаке і Крысціны Сігурдсдотэр, дачкі караля Сігурда I Крыжака і нарадзіўся, хутчэй за ўсё, у Этнэ, Хордалан. Быў абвешчаны каралём у пяцігадовым узросце ў 1161 годзе пасля гібелі Інгэ I, у разгар грамадзянскай вайны. Стаў першым каралём Нарвегіі, які прайшоў абрад каранацыі. Быў стаўленікам прыхільнікаў партыі Інгэ, а фактычным главой партыі стаў яго бацька Эрлінг Скаке, які прыняў тытул ярла. Адначасова партыя былых суправіцеляў Інгэ, Сігурда і Эйстэйна, лічыла каралём непаўналетняга Хокана II Шыракаплечага. Хокан быў забіты ў бітве ў 1162 годзе, і каля дзесяці гадоў Магнус заставаўся адзіным каралём Нарвегіі.

За гэты перыяд фактычным кіраўніком краіны быў Эрлінг, якому ўдалося істотна палепшыць адносіны з царквой (вельмі халодныя пры папярэдніх каралях), за што прыйшлося ўнесці змены ў парадак пераходу прастола ў спадчыну: цяпер прэтэндэнт на трон павінен быў быць народжаны ў законным шлюбе. Акрамя таго, ён заключыў саюз з дацкім каралём Вальдэмарам I.

У 1174 годзе партыя біркебейнераў падняла паўстанне супраць Магнуса, высунуўшы лідарам Эйстэйна Дзеву. Той быў забіты ў 1177 годзе ў бітве пры Рэ, аднак партыя біркебейнераў толькі ўзмацнілася пасля таго, як яе главой стаў Сверыр Сігурдсан, які аб’яднаў вакол сябе ўсіх незадаволеных палітыкай Эрлінга і Магнуса. У 1179 годзе Сверыр атрымаў важную перамогу ў бітве пры Кальвскінеце ў наваколлях Нідараса, у якой быў забіты Эрлінг Скаке. Магнус вёў барацьбу са Сверырам яшчэ некалькі гадоў. У заключнай бітве пры Фімрэйце ў Согне-фіёрдзе ў 1184 годзе Магнус загінуў, а Сверыр атрымаў канчатковую перамогу.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хордалане
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1156 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нарвегіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1184 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі нарвежскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 15 чэрвеня