wd wp Пошук:

Мабыць?

«Мабыць?» — вербацім, спектакль у дакументальным жанры, пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі рэжысёрам Аляксандрам Марчанкам з удзелам драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага.[1]

Гэта першы дакументальны спектакль у Беларусі, які стаў рэпертуарным.[2]

Прэм’ера адбылася 9 снежня 2014.

Гісторыя стварэння

Ідэя спектакля з’явілася пасля запрашэння на майстар-клас у Цэнтр Беларускай Драматургіі расейскага драматурга Любові Мульменкі, якая шмат працуе ў жанры дакументальнага тэатру. Шукаючы тэму для будучага спектакля, удзельнікі майстар-класу спыніліся на тэме «У пошуках таемнага беларуса». Аднак падчас працы тэма знікла; і стваральнікі спектакля дадаткова акрэслілі жанр як «Галасы вакол нашых пытанняў». Аляксандр Марчанка, які стаў рэжысёрам спектакля, запрасіў да працы драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага.[1]

Сюжэт

Спектакль «Мабыць?» — гэта, згодна з законамі дакументальнага тэатру, ўвасобленыя акцёрамі маналогі людзей, у якіх папярэдне былі ўзятыя інтэрв’ю. Сярод іх — футбольны фанат, абаронца жывёл, ахвяры хатняга гвалту, рэвізор з трамваю, прадпрымальнік, госці Беларусі з розных краінаў і іншыя персанажы. Адзінае, што іх аб’ядноўвае — Беларусь. Кожнаму з герояў акцёры падчас інтэрв’ю задавалі пытанне, якімі той бачыць беларусаў. Аўтары намагаліся абвергнуць ці пацьвердзіць міфы аб працавітасці і талерантнасці беларусаў.[1]

Вядомыя асобы як прататыпы

Прататыпамі двух персанажаў сталі мастак Алесь Пушкін і рэжысёр Андрэй Саўчанка.[1]

Сцэнічныя рашэнні

Дэкарацыі на сцэне адсутнічаюць, акцёры апрануты ў паўсядзённую вопратку. Рэжысёрскі прыём, які выкарыстоўваецца цягам усяго спектаклю, — надзяванне акцёрамі абутку, які перыядычна выкідваецца на сцэну, для пераўвасаблення ў іншы вобраз. Каб адлюстраваць праблему двухмоўя, адзін з акцёраў падчас маналогу ўвесь час мяняў абутак, размаўляючы па-беларуску ў адной пары абутку, па-руску — у іншай; урэшце ён застаўся ў розных ботах.[3]

Творчы склад

Акцёры

Зноскі

  1. 1 2 3 4 У пошуках таемнага беларуса: спектакль «Мабыць?»(нявызн.).
  2. Дзень змяняе год. Год змяняе жыццё: вынікі-2014(нявызн.).(недаступная спасылка)
  3. Беларусы загаварылі? “Мабыць…”(нявызн.).(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Тэатр Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спектаклі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі