wd wp Пошук:

МАЗ-5551

МАЗ-5551

МАЗ-5551 на беларускай марцы
Выпуск 1984[1]–н.ч.
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск
Папярэднік МАЗ-5549
Пераемнік МАЗ-5550
Тып Самазвал
Колавая формула 4х2
Памеры
Колавая база 3300
Фотагалерэя на Wikimedia Commons

МАЗ-5551самазвал, які вырабляецца Мінскім аўтазаводам з 1984 года на базе аўтамабіля МАЗ-5337. Выпускаецца таксама ў варыянце шасі для мантажу рознага спецыяльнага абсталявання.

Гісторыя

Першыя прататыпы МАЗ-5551 былі пабудаваныя ў 1973 годзе. На канвеер машына ўстала ў 1984 годзе. Але ў 1984 годзе было выраблена ўсяго 32 машыны. У 1985 годзе — 1701. Устойлівы выпуск пачаўся з 1988 года[1].

У 19841990 МАЗ-5551 і МАЗ-5549 збіралі на заводзе паралельна.

З 1998 года самазвал стаў выпускацца з абноўленай кабінай, у якой для доступу да кропак абслугоўвання адкрывалася ўся пярэдняя абліцоўка, а не толькі рашотка радыятара.

Апісанне

Кабіна — двухмесная, адкідальная наперад (гідрацыліндрам з ручным прывадам гідрапомпы).

Выгляд ззаду

Кузаў — суцэльнаметалічны з заднім бортам, які адчыняецца і зачыняецца аўтаматычна. Разгрузка — задняя ці 3-х баковая. Прадугледжана абаграванне дна кузава адпрацаванымі газамі рухавіка. Самазвальныя платформы доўгі час выпускаліся ў асобным цэху ў Мінску, пазней вытворчасць самазвальных кузаваў была пераведзена ў Магілёў на “Магілёўтрансмаш”.

Тэхнічныя характарыстыкі

МАЗ-5551-020

Мадыфікацыі

МАЗ-555102

МАЗ-555102 — мадыфікацыя з рухавіком ЯМЗ-236НЕ2, Еўра-2. Выпускаецца з 2002 года[2].

Тэхнічныя характарыстыкі МАЗ-555102-020

МАЗ-5551A2

МАЗ-5551A2 — мадыфікацыя з рухавіком ЯМЗ-6563.10 (230 к.с., Еўра-3). Выпускалася ў 20072019 гадах. Было выраблена 5113 самазвалаў гэтай мадыфікацыі[2].

МАЗ-55512

МАЗ-55512 — мадыфікацыя з газадызельным рухавіком, прататып.

У 1985 годзе быў створаны эксперыментальны газавы рухавік ЯМЗ-Э236М. Рухавік мог працаваць у двух рэжымах — як на дызельным паліве, так і на сціснутым прыродным газе з дадаткам запальной дозы дызпаліва. Ён меў дызельную сістэму сілкавання з паліўнай помпай высокага ціску і прыладай, якая забяспечвала пераключэнне рэжыму падачы паліва (толькі на дызельным паліве або на сумесі дызельнага паліва і газу), а таксама газадызельную сістэму сілкавання, сістэму каардынавання прывадам кіравання паліўнай помпы высокага ціску і дазатарам газа, і інш. дадатковае абсталяванне. Пяць металічных газавых балонаў размяшчаліся на раме[3].

МАЗ-55513

МАЗ-55513 — мадыфікацыя з поўным прывадам.

Аўтамабіль меў раму, пярэдні і задні масты, раздатачную каробку і іншыя агрэгаты лесавоза МАЗ-5434. Ад серыйнага МАЗ-5551 узялі стандартныя кабіну без спальнага месца і платформу аб’ёмам 5,5 куб.м. Сілавы агрэгат складаўся з 240-моцнага васьміцыліндравага V-падобнага рухавіка ЯМЗ-238М2, які ўсталёўваўся на лесавозы, і 5-ступеньчатай каробкі перадач ЯМЗ-236П, узятай ад базавага самазвала. Мадыфікацыя з 230-моцным рухавіком ЯМЗ-236НЕ Еўра-1 мела індэкс МАЗ-555130.

Выпускаўся ў абмежаванай колькасці[4].

Зноскі

  1. 1 2 Аўталегенды. Грузавікі №31, 2018, с. 3
  2. 1 2
    МАЗ разработал новый самосвал пятого поколения. Это первая модель семейства 6432 с такой кабиной(руск.) . abw.by (22 лютага 2022). Праверана 22 лютага 2022.

  3. К 70-летию Минского автомобильного завода: Газодизельный МАЗ(руск.) . adt.by (15 красавіка 2014). Праверана 22 лютага 2022.

  4. Из истории Минского автозавода: Первый полноприводный самосвал Минского автозавода(руск.) . adt.by (14 жніўня 2014). Праверана 22 лютага 2022.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі МАЗ