МАЗ-5551 | |
![]() МАЗ-5551 на беларускай марцы | |
Выпуск | 1984[1]–н.ч. |
Вытворца | Мінскі аўтамабільны завод |
Месца вытворчасці | Мінск ![]() |
Папярэднік | МАЗ-5549 |
Пераемнік | МАЗ-5550 |
Тып | Самазвал |
Колавая формула | 4х2 |
Памеры | |
Колавая база | 3300 |
![]() |
МАЗ-5551 — самазвал, які вырабляецца Мінскім аўтазаводам з 1984 года на базе аўтамабіля МАЗ-5337. Выпускаецца таксама ў варыянце шасі для мантажу рознага спецыяльнага абсталявання.
Першыя прататыпы МАЗ-5551 былі пабудаваныя ў 1973 годзе. На канвеер машына ўстала ў 1984 годзе. Але ў 1984 годзе было выраблена ўсяго 32 машыны. У 1985 годзе — 1701. Устойлівы выпуск пачаўся з 1988 года[1].
У 1984—1990 МАЗ-5551 і МАЗ-5549 збіралі на заводзе паралельна.
З 1998 года самазвал стаў выпускацца з абноўленай кабінай, у якой для доступу да кропак абслугоўвання адкрывалася ўся пярэдняя абліцоўка, а не толькі рашотка радыятара.
Кабіна — двухмесная, адкідальная наперад (гідрацыліндрам з ручным прывадам гідрапомпы).
Кузаў — суцэльнаметалічны з заднім бортам, які адчыняецца і зачыняецца аўтаматычна. Разгрузка — задняя ці 3-х баковая. Прадугледжана абаграванне дна кузава адпрацаванымі газамі рухавіка. Самазвальныя платформы доўгі час выпускаліся ў асобным цэху ў Мінску, пазней вытворчасць самазвальных кузаваў была пераведзена ў Магілёў на “Магілёўтрансмаш”.
МАЗ-5551-020
МАЗ-555102 — мадыфікацыя з рухавіком ЯМЗ-236НЕ2, Еўра-2. Выпускаецца з 2002 года[2].
Тэхнічныя характарыстыкі МАЗ-555102-020
МАЗ-5551A2 — мадыфікацыя з рухавіком ЯМЗ-6563.10 (230 к.с., Еўра-3). Выпускалася ў 2007—2019 гадах. Было выраблена 5113 самазвалаў гэтай мадыфікацыі[2].
МАЗ-55512 — мадыфікацыя з газадызельным рухавіком, прататып.
У 1985 годзе быў створаны эксперыментальны газавы рухавік ЯМЗ-Э236М. Рухавік мог працаваць у двух рэжымах — як на дызельным паліве, так і на сціснутым прыродным газе з дадаткам запальной дозы дызпаліва. Ён меў дызельную сістэму сілкавання з паліўнай помпай высокага ціску і прыладай, якая забяспечвала пераключэнне рэжыму падачы паліва (толькі на дызельным паліве або на сумесі дызельнага паліва і газу), а таксама газадызельную сістэму сілкавання, сістэму каардынавання прывадам кіравання паліўнай помпы высокага ціску і дазатарам газа, і інш. дадатковае абсталяванне. Пяць металічных газавых балонаў размяшчаліся на раме[3].
МАЗ-55513 — мадыфікацыя з поўным прывадам.
Аўтамабіль меў раму, пярэдні і задні масты, раздатачную каробку і іншыя агрэгаты лесавоза МАЗ-5434. Ад серыйнага МАЗ-5551 узялі стандартныя кабіну без спальнага месца і платформу аб’ёмам 5,5 куб.м. Сілавы агрэгат складаўся з 240-моцнага васьміцыліндравага V-падобнага рухавіка ЯМЗ-238М2, які ўсталёўваўся на лесавозы, і 5-ступеньчатай каробкі перадач ЯМЗ-236П, узятай ад базавага самазвала. Мадыфікацыя з 230-моцным рухавіком ЯМЗ-236НЕ Еўра-1 мела індэкс МАЗ-555130.
Выпускаўся ў абмежаванай колькасці[4].