wd wp Пошук:

МАЗ-5316

МАЗ-5316

Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск
Пераемнік МАЗ-5309
Колавая формула 4х4
Фотагалерэя на Wikimedia Commons

МАЗ-5316грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці з колавай формулай 4х4, які выпускаецца Мінскім аўтазаводам. Двухвосны варыянт аўтамабіля МАЗ-6317.

Мадыфікацыі і машыны на шасі МАЗ-5316

Ваенныя

ТЗМ 9Т217-1Б

Цывільныя

Спорт

У пачатку 2000 года да першага Адкрытага Кубка СНД па трак-трыяле, вырабілі МАЗ-531639, які абсталёўваўся рухавіком Deutz BF 6M 1015 C магутнасцю 408 к.с. і дзевяціступеньчатай несінхранізаванай каробкай перадач Eaton RTO 14609 B. 21-тонны грузавік меў грузападымальнасць шасі амаль 13 т і развіваў хуткасць да 100 км/г.

З лютага 2000 года пачаліся выступы на афіцыйных спаборніцтвах. Экіпаж у складзе Віктара Маскоўскіх і Андрэя Рудніцкага стаў срэбным прызёрам Чэмпіянату Еўропы 2000 года і перамог у Адкрытым Кубку СНД 2001 года. Пасля завяршэння ўдзелу ў спаборніцтвах па трак-трыяле МАЗ-531639 доўгі час быў не запатрабаваны, а пасля быў перададзены спартыўнай камандзе “МАЗ-СПОРТаўта”. У 2014-2015 гадах машыну выкарыстоўвалі ў беларускіх ралі-рэйдах для трэніроўкі маладых пілотаў і штурманаў[4].

«Богдан-5316»

Богдан-5316

На пачатку 2016 года карпарацыя “Багдан” заключыла пагадненне з Мінскім аўтамабільным заводам аб вытворчасці грузавікоў падвойнага прызначэння з беларускіх і ўкраінскіх камплектуючых. У межах дамовы пад уласным брэндам «Богдан» ажыццяўляецца выпуск мадэляў 5316, 6317, а таксама 6425[5][6].

Зноскі

  1. НОВИНКИ MILEX-2019: ОАО «2566 завод по ремонту радиоэлектронного вооружения» на выставке MILEX-2019 представил два изделия(руск.) . milex.belexpo.by (17 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2019. Праверана 29 студзеня 2022.
  2. Новинки отечественного военпрома на шасси грузовиков МАЗ(руск.) . adt.by (6 чэрвеня 2019). Праверана 29 студзеня 2022.
  3. КАМАЗ, МАЗ и немного Китая на выставке СТТ в Москве(руск.) . autoreview.ru (5 чэрвеня 2019). Праверана 29 студзеня 2022.
  4. Спортивный грузовик БСО “МАЗ-ЯРОВИТ” МАЗ-531639(руск.) . adt.by (2 мая 2019). Праверана 29 студзеня 2022.
  5. Вантажівки для української армії(укр.) . «Defense Express» (2 верасня 2016). Праверана 29 студзеня 2022.
  6. Грузовики МАЗ двойного назначения будут выпускать в Черкассах под брендом “Богдан”(руск.) . abw.by (14 сакавіка 2016). Праверана 29 студзеня 2022.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі МАЗ
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта