wd wp Пошук:

Лі Хі Хо

Лі Хі Хо (кар.: 이희호; 21 верасня 1922, Сеул — 10 чэрвеня 2019, Сеул) — паўднёвакарэйская палітык, змагарка за правы жанчын і забеспячэнне міру. Першая лэдзі Паўднёвай Карэі (1998—2003).

Біяграфія

Нарадзілася ў Сеуле падчас японскай акупацыі Карэі(руск.) бел.. З 1942 года вучылася на факультэце гуманітарных навук і мастацтваў каледжа Іхва (цяпер Жаночы універсітэт Іхва), але з-за палітыкі японскіх улад вучобу перапыніла. У 1946 годзе стала вывучаць англійскую філалогію ў Педагагічным каледжы Сеўльскага ўніверсітэта. Атрымала ступень бакалаўра.

З 1962 года да 2009 года была замужам за 8-м прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Кім Дэ Джунам. У сям’і нарадзіўся адзін сын; акрамя таго, Лі Хі Хо была мачахай для дваіх сыноў Кіма ад першага шлюбу.

Адна з першых феміністак Паўднёвай Карэі. На працягу ўсяго свайго жыцця актыўна выступала за пашырэнне правоў і магчымасцей жанчын і выкараненне гендэрнай дыскрымінацыі. Падчас аўтарытарных рэжымаў разам з Кім Дэ Чжунам удзельнічала ў прадэмакратычных рухах, пазней — працавала над паляпшэннем міжкарэйскіх адносін(руск.) бел.. Узначальвала цэнтр міру Кім Дэ Чжуна, які быў заснаваны яе мужам для садзейнічання міру і канструктыўным міжкарэйскім адносінам, а таксама для барацьбы з беднасцю. Суправаджала мужа на Міжкарэйскі саміт (2000)(руск.) бел..

Лі памерла ва ўзросце 96 гадоў ад раку печані(руск.) бел. 10 чэрвеня 2019 года ў Сеуле.

Пахавана на Сеўльскіх нацыянальным могілках.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 10 чэрвеня
Катэгорыя·Палітыкі Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сеуле
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Постаці фемінізму
Катэгорыя·Першыя лэдзі Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Палітыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Сеуле
Катэгорыя·Пахаваныя на Сеульскіх нацыянальных могілках
Катэгорыя·Выпускнікі Сеульскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ад раку печані