wd wp Пошук:

Лі Хон Гу

Лі Гу Хон (кар. 이홍구, 李洪九; нар. 9 мая 1934) — паўднёвакарэйскі навуковец і палітык, прэм’ер-міністр Рэспублікі Карэя (1994—1995).

Біяграфія

Пачынаў вывучаць права ў Сеульскім нацыянальным універсітэце, але праз год пакінуў ВНУ. У 1955 годзе Лі ўступіў ва Універсітэт Эмары (ЗША), які скончыў за чатыры гады, а ў 1968 годзе атрымаў ступень па палітычных навуках у Ельскім універсітэце.

Пасля вяртання на радзіму займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, пакуль у 1988 годзе яго не запрасілі ва ўрад.

У 1991 годзе Лі Хон Гу стаў паслом Паўднёвай Карэі ў Вялікабрытаніі. З 1994 да 1995 года ўзначальваў Урад Рэспублікі Карэя.

У 1996 годзе Лі быў абраны ў паўднёвакарэйскі парламент. У сакавіку 1998 года прэзідэнт Кім Дэ Чжун прызначыў яго на пасаду пасла ў ЗША. Гэтую пасаду ён займаў да жніўня 2000 года.

Пасля таго Лі Хон Гу сышоў з дзяржаўнай службы і з палітыкі, ён заняўся навуковай дзейнасцю. У маі 2002 года ён заснаваў у Сеуле Інстытут Усходняй Азіі. Акрамя таго, Лі піша артыкулы для прэсы.

Зноскі

  1. Lee Hong Koo // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэта Эмары
Катэгорыя·Вучоныя Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кёнгідо
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Палітыкі Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дыпламаты Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Выпускнікі Сеульскага ўніверсітэта