wd wp Пошук:

Лі Пом Сок

Лі Пом Сок (кар. 이범석, 李範奭; 20 кастрычніка 1900 — 11 мая 1972) — карэйскі барацьбіт за незалежнасць, першы прэм’ер-міністр Рэспублікі Карэя (1948—1950).

Біяграфія

Бацька Лі быў нашчадкам сына вана Седжона(укр.) бел. і служыў афіцэрам у арміі Часона[1].

Яшчэ падлеткам удзельнічаў у акцыях у падтрымку незалежнасці, за што быў сасланы ў Кітай. У 1919 годзе пачаў вучыцца ў Ваеннай акадэміі, школе, мэтай якой было будаўніцтва новай арміі для барацьбы за незалежнасць. Неўзабаве Лі ўдзельнічаў у бітве пры Ціншаньлі — шасцідзённай баталіі ва Усходняй Маньчжурыі. Пасля ён стаў генералам карэйскай вызваленчай арміі Часовага ўрада Рэспублікі Карэя.

У 1945 годзе Лі спрабаваў вярнуцца на радзіму, аднак быў вымушаны застацца ў выгнанні. Ужо ў наступным годзе ён усё ж здолеў вярнуцца ў Карэю, дзе ўдзельнічаў у заснаванні карэйскага Нацыянальнага моладзевага корпуса. Пасля таго Лі Пом Сок аб’яднаўся з Лі Сын Манам з мэтай усталявання ўнітарнага ўрада ў Паўднёвай Карэі. 1 жніўня 1948 года Лі стаў першым прэм’ер-міністрам новаўтворанай дзяржавы. Займаў пасаду старшыні ўрада да красавіка 1950 года.

Пасля выхаду ў адстаўку Лі Пом Сок быў паслом сваёй дзяржавы ў Рэспубліцы Кітай, а таксама сакратаром унутраных спраў Паўднёвай Карэі. У 1952 і 1956 гадах балатаваўся на пасаду віцэ-прэзідэнта, зрэшты абодва разы прайграў выбары. На працягу 1960-х гадоў узначальваў апазіцыю. У канцы сваёй кар’еры Лі быў дарадцам Савета Нацыянальнага аб’яднання, а таксама настаўнікам тады яшчэ сенатара Пак Чон Хі.

10 мая 1972 года Лі атрымаў ступень доктара філасофіі ў Тайваньскай Кітайскай акадэміі. На наступны дзень ён памёр ад сардэчнага прыступу. Быў пахаваны 17 мая на нацыянальных могілках у Сеуле.

Зноскі

  1. 철기 이범석 장군 기념사업 (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 202115 квітня 2021. Праверана 9 липня 2020. (кар.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Сеульскіх нацыянальных могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сеуле
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Сеуле
Катэгорыя·Памерлі 11 мая
Катэгорыя·Палітыкі Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай