wd wp Пошук:

Лі Нак Ён

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Лі Нак Ён (кар. 이낙연, 李洛淵; нар. 20 снежня 1951) — паўднёвакарэйскі палітык, прэм’ер-міністр Рэспублікі Карэя (2017—2020).

Біяграфія

Скончыў юрыдычны факультэт Нацыянальнага ўніверсітэта ў Сеуле, затым 21 год працаваў журналістам у «The Dong-Ilbo». У 2000 годзе быў абраны ў Нацыянальную Асамблею Паўднёвай Карэі ад Дэмакратычнай партыі. Працаваў пад кіраўніцтвам прэзідэнтаў Кім Дэ Джуна і Но Му Хёна. У наступныя гады ён яшчэ тройчы быў пераабраны ў парламент, дзе быў дэпутатам да 2014 года. У ліпені 2014 года ён быў прызначаны губернатарам правінцыі Паўднёвая Чала.

10 мая 2017 года, на наступны дзень пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах, новы прэзідэнт Мун Чжэ Ін прызначыў яго прэм’ер-міністрам Паўднёвай Карэі. Урад пачаў працу 31 мая 2017 года, пасля прыняцця парламентам.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Палітыкі Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Сеульскага ўніверсітэта