wd wp Пошук:

Мун Чжэ Ін

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Мун Джэін (кар.: 문재인; нар. 24 студзеня 1953, Коджэ), таксама ў СМІ згадваецца як Мун Чжэ Ін[4] — 12-ы прэзідэнт Рэспублікі Карэя, юрыст, палітык, дзяржаўны дзеяч. Быў кандыдатам ад Аб’яднанай дэмакратычнай партыі на пасаду прэзідэнта Карэі ў 2012 годзе, былы лідар Сумеснай дэмакратычнай партыі.

Біяграфія

Муі Джэін нарадзіўся 24 снежня 1953 года на востраве Каджэда[5]. Яго бацька быў уцекачом з Паўночнай Карэі, якога эвакуявалі з роднага горада Хамхына ў снежні 1950 года ў час Карэйскай вайны пры адступленні войск ААН пад ударамі кітайскай арміі.

Мун Чжэ Ін вучыўся ў сярэдняй школе Кёнам у Пусане, якая лічыцца адной з найболей прэстыжных школ па-за межамі Сеула. Уладкаваўся ва ўніверсітэт Кёнхі, дзе спецыялізаваўся ў галіне права. Быў арыштаваны і выключаны з універсітэта, калі арганізаваў студэнцкі пратэст супраць канстытуцыі Юсін. Пазней быў закліканы ў войска, у складзе паўднёвакарэйскага спецназа ўдзельнічаў у Інцыдэнце 18 жніўня 1976 года[6]. Пасля звальнення з войска здаў дзяржаўны экзамен на права займацца юрыдычнай дзейнасцю і быў прыняты ў інстытут падрыхтоўкі судовых кадраў. Нягледзячы на тое, што Мун Чжэ Ін быў другім па паспяховасці на сваім курсе, ён не атрымаў дазволу працаваць суддзёй з-за ўдзелу ў арганізацыі студэнцкіх пратэстаў, таму абраў прафесію адваката. Зрабіўшыся адвакатам, супрацоўнічаў з будучым прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Но Му Хёнам. Яны зрабіліся сябрамі да смерці Но Мухёна ў 2009 годзе. Быў чальцом арганізацыі «Юрысты за дэмакратычнае грамадства» і старшынём камісіі па правах чалавека Саюза юрыстаў Пусана. Апублікаваў мемуары «Лёс Мун Чжэ Іна», якія зрабіліся бестсэлерам.

Быў кандыдатам ад апазіцыі ў час прэзідэнцкіх выбараў 2012 года, але, набраўшы 48 % галасоў, саступіў Пак Кых Хэ, дачцы былога аўтарытарнага прэзідэнта Пак Чон Хі, якая прадстаўляла на выбарах кіруючую картыю Сэнуры.

Датэрміновыя выбары Прэзідэнта Паўднёвай Карэі пасля імпічмента Пак Кын Хе былі прызначаныя на 9 мая 2017 года. Мун Чжэ Ін прыняў у іх удзел у якасці кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Табура. Па дадзеных экзітполаў, ён набірае 41,4 % галасоў выбаршчыкаў[7][8].

27 красавіка 2018 падчас саміту з кіраўніком Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам (у дэмілітарызаванай зоне Паўднёвай Карэі) быў выказаны намер падпісаць мірную дамову па выніках вайны 1953 года і пазбавіць Карэйскі паўвостраў ад ядзернай зброі.

Зноскі

  1. Moon Jae In // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Moon Jae-in // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.catholictimes.org/article/article_view.php?aid=279481
  4. Прэзідэнт Паўднёвай Карэі не выключыў магчымасці візіта ў Пхеньян
  5. 문재인은 누구…대선 패배 극복하고 제1야당 대표로
  6. [전문] 문재인 민주통합당 대선 후보, 6차 방송연설
  7. Экзит-поллы: на выборах президента в Южной Корее лидирует кандидат от Демократической партии (нявызн.), NEWSru.com . Праверана 9 мая 2017.
  8. Чиквин, Анатолий. Экзит-поллы: Мун Чжэ Ин победил на выборах президента Южной Кореи(руск.) , TJournal (9 мая 2017). Праверана 9 мая 2017.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Прэзідэнты Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кёнсан-Намда
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Паўднёвай Карэі