wd wp Пошук:

Лі Кіфер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кіфер.

Лі Кіфер (англ.: Lee Kiefer, нар. 15 чэрвеня 1994) — амерыканская фехтавальшчыца-рапірыстка, алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка свету, чатырохразовая чэмпіёнка Панамерыканскіх гульняў, шматразовая Панамерыканскія чэмпіёнка, прызёр чэмпіянатаў свету.

Нарадзілася ў 1994 годзе ў Кліўлендзе, мае філіпінскае паходжанне; вырасла ў Лексінгтане (штат Кентукі).

З 2010 года штогод выйгравала Панамерыканскі чэмпіянат. У 2011 годзе заваявала бронзавы медаль чэмпіянату свету і два залатыя медалі Панамерыканскіх гульняў. У 2012 годзе прыняла ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, дзе стала 5-й у асабістым першынстве, і 6-й — у камандным.

У 2017 годзе Лі стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету ў каманднай рапіры.

Замужам за амерыканскім фехтавальшчыкам Герэкам Мейнхартам.

Зноскі

  1. https://fie.org/athletes/21717/profile
  2. 1 2 3 https://www.teamusa.org/Athletes/KI/Lee-Kiefer
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па фехтаванні
Катэгорыя·Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па фехтаванні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кліўлендзе
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Фехтавальшчыкі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года