wd wp Пошук:

Лі Джэ Ён

Лі Джэ Ён (кар.: 이재용, агульнапрынятая лацінская транскрыпцыя — Lee Jae-yong; нар. 23 чэрвеня 1968) — паўднёвакарэйскі бізнесмен і мільярдэр, прэзідэнт кампаніі «Samsung Electronics(укр.) бел.». Сын былога старшыні канцэрна «Samsung» Лі Гон Хі. Са снежня 2012 года і да смерці бацькі ў кастрычніку 2020 года займаў пасаду віцэ-прэзідэнта праўлення «Samsung», а ў карэйскіх СМІ згадваўся як «наследны прынц Samsung». Багацце Лі Джэ Ёна ацэньваецца ў 5 мільярдаў долараў, што робіць яго трэцім сярод самых багатых людзей у Паўднёвай Карэі.

Біяграфія

Лі Джэ Ён нарадзіўся ў Сеуле, Рэспубліка Карэя, у сям’і Лі Гон Хі. Вучыўся ў сярэдняй школе Кёнбок. У далейшым ён атрымаў ступень бакалаўра гісторыі Усходняй Азіі ў Сеульскім нацыянальным універсітэце і ступень магістра дзелавога адміністравання ва Універсітэце Кэё. Вучыўся ў Гарвардскай школе бізнесу каля пяці гадоў, каб атрымаць ступень доктара дзелавога адміністравання, але так і не атрымаў яе[2].

Крымінальны пераслед

Карупцыйны скандал 2017 года

У студзені 2017 года пракуратура Рэспублікі Карэя абвінаваціла Лі Джэ Ёна «ў хабарніцтве, растраце і дачы ілжывых паказанняў»[3], а пасля заканчэння расследавання 16 лютага ён быў арыштаваны ў сувязі з карупцыйным скандалам, які развіваўся падчас палітычнага крызісу ў Паўднёвай Карэі(руск.) бел., які скончыўся імпічментам прэзідэнта Пак Кын Хэ. Лі Джэ Ён абвінавачаны ў дачы хабараў на агульную суму $36,42 млн арганізацыям, падкантрольным сяброўцы былога прэзідэнта краіны Чхве Сун Сіль(руск.) бел.. Судовы працэс па абвінавачванні аднаго з найбольш уплывовых бізнесменаў Паўднёвай Карэі быў названы ў СМІ «працэсам стагоддзя»[4]. 27 жніўня 2017 года Джэ Лі Ён быў прысуджаны да пяці гадоў зняволення[5].

5 лютага 2018 года Вярхоўны суд горада Сеул, разглядзеўшы апеляцыю Лі Джэ Ёна, замяніў пяцігадовы турэмны тэрмін на ўмоўны, таксама скараціўшы яго да 2,5 гадоў. Лі Джэ ён быў вызвалены адразу пасля абвяшчэння прысуду[6].

18 студзеня 2021 года яго прысудзілі да 2,5 гадоў турмы па абвінавачванні ў дачы хабараў экс-прэзідэнту Паўднёвай Карэі Пак Кын Хэ, і ён быў пераведзены ў Сеульскі цэнтр зняволення[7]. У маі 2021 года Financial Times паведаміла, што амерыканскія кампаніі лабіравалі перад прэзідэнтам Паўднёвай Карэі аб памілаванні і вызваленні з турмы. Гандлёвая палата ЗША(руск.) бел. далучылася да карэйскіх бізнес-груп, каб заклікаць прэзідэнта вызваліць Лі, сцвярджаючы, што кіраўнік-мільярдэр можа дапамагчы ў намаганнях прэзідэнта ЗША Джо Байдэна па спыненні залежнасці Амерыкі ад камп’ютарных чыпаў, вырабленых за мяжой[8][9]. Лі быў умоўна-датэрмінова вызвалены 13 жніўня 2021 года ўрадам Паўднёвай Карэі, які сцвярджаў, што гэта адпавядае нацыянальным інтарэсам. Яго ўмовы ўмоўна-датэрміновага вызвалення ўключалі абмежаванне на вядзенне бізнесу на працягу пяці гадоў і патрабаванне аб абавязковым атрыманні дазволу перад выездам за межы Паўднёвай Карэі[10].

Судзімасць за наркотыкі 2021 года

26 кастрычніка 2021 года Лі быў асуджаны за неаднаразовае незаконнае выкарыстанне прэпарата прапафолу(руск.) бел. ў перыяд з 2015 па 2020 гады ў клініцы пластычнай хірургіі. Ён быў прысуджаны да выплаты штрафу ў памеры 70 мільёнаў вон (60 055 долараў ЗША)[11][12][13].

Прыватнае жыццё

Лі рэдка з’яўляецца на публіцы і пазбягае публічнасці. У яго тры малодшыя сястры — Лі Бу Джын, Лі Со Хён і нябожчыца Лі Юн Хён. З’яўляецца стрыечным братам старшыні CJ Group(руск.) бел. Лі Джэй Хёна(англ.) бел..

Лі Джэ Ён быў жанаты з Лім Сэ Ён, старэйшай дачкой старшыні «Daesung Group(англ.) бел.». Яны развяліся ў 2009 годзе. У іх двое дзяцей: сын Лі Джы Хо (1997 г. н.) і дачка Лі Вон Джу (2004 г. н.)[14].

Зноскі

  1. Лі Джэ Ён
  2. Samsung Low-Profile Heir Poised to Succeed Father Seen as a God
  3. Lee Jae-yong dodges arrest on charges of bribery (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2020.
  4. ”Trial of the century“: Samsung’s legal battle won’t end South Korea’s cycle of corruption (нявызн.) .
  5. Samsung heir Lee Jae-yong released from prison on appeal (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2020.
  6. Глава Samsung вышел на свободу, получив условный срок (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2018. Праверана 5 лютага 2018.
  7. Lee Jae Yong: Samsung heir gets prison term for bribery scandal (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2022.
  8. US companies lobby South Korea to free jailed Samsung boss (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2022.
  9. U.S. companies lobby for pardon for imprisoned Samsung chip tycoon (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2021.
  10. Lee Jae-yong: Samsung heir released from prison on parole (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2022.
  11. Samsung Boss Lee Jae-yong Convicted, Fined for Anaesthetic Misuse in Latest Setback: Report (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021.
  12. Samsung heir Lee sentenced to W70m fine for illegal use of propofol (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2021.
  13. Samsung scion Lee Jae-yong convicted, fined over $80,000 for illegal use of sedative (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021.
  14. Jay Y. Lee (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сеуле
Катэгорыя·Выпускнікі Гарвардскай школы бізнесу
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Сеульскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Мільярдэры Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных