wd wp Пошук:

Ліён Фейхтвангер

Ліён Фейхтва́нгер (ням.: Lion Feuchtwanger; 7.7.1884, г. Мюнхен, Германія — 21.12.1958) — нямецкі пісьменнік. Доктар філасофіі (1907).

Біяграфія

Вывучаў германістыку і філасофію ва ўніверсітэтах Берліна і Мюнхена. 3 1933 у эміграцыі (Францыя, ЗША).

Пачынаў як тэатральны крытык і драматург. Аўтар сусветна вядомых гістарычных раманаў «Брыдкая герцагіня» (1923), «Яўрэй Зюс» (1925), «Ілжэ-Нерон» (1936), «Лісы ў вінаградніку» (1947), «Гоя, або Цяжкі шлях пазнання» (1951), «Мудрасць дзівака, або Смерць і ператварэнне Жан Жака Русо» (1952), гістарычнай трылогіі «Іудзейская вайна» (1932), «Сыны» (1935), «Настане дзень» (1942), у якіх адлюстраваў падзеі амерыканскай вайны за незалежнасць, французскай рэвалюцыі 1789-94, узаемаадносіны паміж Іудзеяй і Рымам і інш. Трагічная нямецкая сучаснасць у раманах «Томас Вент» (1920), «Браты Лаўтэнзак» (1943), сацыяльнай трылогіі «Зала чакання» («Поспех», 1930; «Сям’я Опенгейм», 1933; «Выгнанне», 1939).

У творах аддаваў перавагу сацыяльна-палітычным і філасофсім праблемам — чалавека і гісторыі, творчай асобы і рэвалюцыі, сузірання і дзеяння, грамадскага прызначэння мастака і мастацтва, мінуўшчыны і сучаснасці; яны адметныя каларытнасцю дэталі, сюжэтнай шматпланавасцю, парабалічнасцю. Многія яго раманы экранізаваны.

Аўтар п’ес, апрацовак твораў англійскіх аўтараў, літаратурна-крытычных артыкулаў, эсэ і інш.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 Фейхтвангер Лион // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня
Катэгорыя·Памерлі 22 снежня
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каліфорніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нямецкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мюнхене
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных