Лі́чыцы[1] (трансліт.: Ličycy, руск.: Личицы) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Субацкага сельсавета.
Вядома з XVII ст. У 1796 г. належала Зыгмунту Грабоўскаму, былому крайчаму ВКЛ. У 1836 г. 2 хутары, 5 двароў, 22 жыхары. У 1914 г. 39 двароў, 222 жыхары. У 1940—1958 гадах цэнтр Лічыцкага сельсавета.
На 01.01.2004 г. 37 двароў, 66 жыхароў.
Рэшткі Свята-Троіцкай царквы (1642 ?)
Капліца-надмагілле Грабоўскіх (XIX ст.)
Сядзіба (XIX ст.)
Могілкі салдатаў Першай сусветнай вайны
Стаянка эпохі мезаліту, позняга неаліту і бронзавага веку