wd wp Пошук:

Літва на Алімпійскіх гульнях

Нацыянальны алімпійскі камітэт Літвы быў створаны ў 1924 годзе і тады ж зборная гэтай краіны прыняла ўдзел у VIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. У складзе каманды было 13 чалавек: 11 футбалістаў і 2 веласіпедысты. У 1928 годзе літоўская зборная бярэ ўдзел ва II зімовай Алімпіядзе ў Санкт-Морыцы (1 канькабежац) і ў IX летніх Гульнях у Амстэрдаме. На ўсіх гэтых Алімпіядах літоўская зборная засталася без узнагарод.

З 1932 года настае перапынак ва ўдзеле спартсменаў Літвы ў Алімпійскіх гульнях. З 1952 года Літва ўдзельнічае ў Алімпіядах у складзе зборнай СССР. Першыя алімпійскія медалі літоўскія спартсмены атрымалі ў 1952 годзе на Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі (Сцяпас Бутаўтас, Юсцінас Лагунавічус, Казіс Пяткявічус; баскетбол, срэбра). Першымі літоўскімі алімпійскімі чэмпіёнамі ў складзе зборнай СССР у 1968 годзе сталі Дан Пазняк (бокс) і Васіліюс Матушэвас (валейбол), а першымі двухразовымі алімпійскімі чэмпіёнкамі сталі гандбалістка Алдона Чэсайцітэ-Ненененэ і баскетбалістка Ангеле Рупшыенэ (1976 і 1980). Два залатыя медалі на летняй Алімпіядзе 1988 у Сеуле заваяваў у спаборніцтвах на трэку веласіпедыст Гінтаўтас Умарас.

Пасля другога здабыцця Літвой незалежнасці літоўскі НАК быў адноўлены ў 1989 і прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам у 1991 годзе. У 1992 годзе Літва прыняла ўдзел у XVIII зімовых Алімпійскіх гульнях у Альбервілі і ў XXV летніх Алімпійскіх гульнях у Барселоне і з тых часоў бралі ўдзел ва ўсіх Алімпіядах. Усяго, за час выступлення ў якасці незалежнай каманды, спартсмены Літвы заваявалі 16 алімпійскіх медалёў, з якіх 4 залатыя, 4 сярэбраныя і 8 бронзавых. Найбольшую колькасць медалёў заваявалі літоўскія лёгкаатлеты. Двухразовым алімпійскім чэмпіёнам стаў Віргіліус Алекна (кіданне дыска). Усе медалі былі атрыманы на летніх Алімпіядах.

Медальны залік

Медалі па гульнях

Гульні Золата Срэбра Бронза Усяго
1992 Альбервіль0000
1992 Барселона1012
1994 Лілехамер0000
1996 Атланта0011
1998 Нагана0000
2000 Сідней2035
2002 Солт-Лейк-Сіці0000
2004 Афіны1203
2006 Турын0000
2008 Пекін0235
2010 Ванкувер0000
2012 Лондан2125
2014 Сочы0000
Усяго651021

Медалі паводле відаў спорту

Sport Золата Срэбра Бронза Усяго
Акадэмічнае веславанне0011
Баскетбол0033
Бокс0011
Барацьба0022
Веласпорт0011
Веславанне на байдарках і каноэ0101
Лёгкая атлетыка3115
Парусны спорт0101
Плаванне1001
Сучаснае пяцібор'е1214
Стральба1001
Усяго651021

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Літва на Алімпійскіх гульнях
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы