wd wp Пошук:

Альбервіль

Альбервіль (фр.: Albertville, часам ужываецца назва Альбертвіль) — горад у французскім дэпартаменце Савоя ў рэгіёне Рона-Альпы, заснаваны ў 1836 годзе на беразе ракі Ізер. Горад названы ў гонар караля Сардзінскага каралеўства Карла Альберта, бацькі Віктара Эмануіла II, у склад якога тады ўваходзіла Савоя.

Насельніцтва горада ў 1999 годзе складала 17,3 тыс. жыхароў. Вышыня над узроўнем мора вагаецца ад 325 да 2030 метраў.

Альбервіль — папулярны зімовы курорт. У 1992 годзе ў горадзе праходзілі зімовыя Алімпійскія гульні.

  1. Sandre
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Сталіцы зімовых алімпіяд
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Савоя
Катэгорыя·Альбервіль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады рэгіёна Авернь — Рона — Альпы