«Лісты з Івадзімы» (англ.: Letters from Iwo Jima, яп.: 硫黄島からの手紙) — ваенны драматычны фільм 2006 года рэжысёра Клінта Іствуда[12]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Кэн Ватанабэ, Кадзунары Ніномія, Цуёсі Іхара, Ро Касэ і іншыя.
Другая сусветная вайна. Японская армія абараняе востраў Івадзіму. Калі амерыканцы захопяць гэты плацдарм, ім будзе адкрыты шлях да галоўных выспаў. Японскія жаўнеры адстрэльваюцца з каменных катакомбаў, але вынікі вайны прадвызначаныя…[13]
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 24 кінаўзнагародамі і яшчэ 39 намінацыямі[14].