wd wp Пошук:

Ліпа лямцавая

Ліпа лямцавая[3] (Tilia tomentosa) — дрэва да 30 м вышыні сямейства ліпавых.

Батанічная характарыстыка

Ліпа лямцавая ў адным з паркаў Бельгіі
Tilia tomentosa

Кара цёмна-шэрая. Крона густая, шырока пірамідальная. Парасткі і пупышкі з густым, серабрыста-белым апушэннем. Лісце амаль круглявае, зверху зялёнае, знізу з белай лямцавай аблямоўкай. Хвосцік тоўсты, з лямцавай аблямоўкай. Кветкі жоўта-белыя, сабраны па 7-10 штук, духмяныя, распускаюцца ў ліпені-жніўні. Плод — арэшак з дравяністым каляплоднікам, яйкападобны, ледзь рабрысты, з лямцавай аблямоўкай, таўстасценны. Цеплалюбная, ценевынослівая, незімастойкая, сярэдне патрабавальная да ўрадлівасці глебы, дэкаратыўная расліна. Вырошчваюць у садах і парках.

Распаўсюджанне

Натуральна расце на Балканах, у Заходняй Украіне, Малдавіі, Малой Азіі.

Выкарыстанне

Меданос. Адвар кветак ліпы выкарыстоўваюць як патагонны і жарапаніжальны сродак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Ліпавыя