Ліпа́цінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзісенскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Ліпаціна.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзісенскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Туркоўскага сельсавета[1].