wd wp Пошук:

Ліпалацкае

Ліпала́цкаевозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 40 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, каля хутара Ліпалаты, у басейне ракі Маруга.

Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,35 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Найбольшая глыбіня 17 м, сярэдняя 5,7 м. Аб’ём вады ў возеры 0,3 млн м³.

Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, пераважна разараныя. Дно выслана ілам. Берагі нізкія, пясчаныя. Уздоўж берагоў слаба зарастае аерам. На ўсходзе выцякае ручай у раку Маруга.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна