wd wp Пошук:

Лінейны ізалятар

Шкляныя ізалятары на АРП

Лінейны ізалятар — прылада для падвешвання і ізаляцыі правадоў і кабеляў на апорах паветранай лініі электраперадачы (ПЛ) або паветраных ліній сувязі (ПЛС).

Класіфікацыя

Шматшэйкавы ізалятар РФО на круку
Ізалятар ШФ-20Г
Ізалятар ПФГ-6А

Электрычныя ізалятары класіфікуюцца паводле прызначэння, канструктыўнага выканання, матэрыяла вырабу, тэхнічных характарыстык і ўмоў эксплуатацыі.

Электрычныя ізалятары могуць вырабляцца з шкла, фарфору і палімерных матэрыялаў. Фарфоравыя ізалятары пакрываюцца глазурай для паляпшэння ізалявальных уласцівасцяў.

Паводле матэрыяла вырабу

Паводле матэрыяла вырабу ізалятары падпадзяляюцца на фарфоравыя, шкляныя і палімерныя:

Паводле спосаба мацавання на апоры

Паводле спосаба мацавання мацавання на апоры ізалятары падпадзяляюцца на загваздкавыя і падвясныя:

Пазначэнні ізалятараў

Пазначэнні ізалятараў вядуцца рускай мовай і ўтрымліваюць наступныя дадзеныя:

У старых пазначэннях падвесных ізалятараў (напрыклад: П-8.5) лічбы паказваюць электрамеханічную аднагадзінную, а літары абазначаюць канструктыўнае выкананне ізалятара: П і ПЦ - фарфоравы ізалятар звычайнага выканання (П-2, П-3, П-4.5, ПЦ-4.5, П-7, П-8.5); НС і НЗ — брудатрывалы фарфоравы ізалятар для нацяжных гірлянд (НС-1, НС-2 і НЗ-6); ПР — брудатрывалы фарфоравы ізалятар для падтрымліваючых гірлянд з развітой бакавой паверхняй (ПР-3.5); ПС — брудатрывалы фарфоравы ізалятар для падтрымліваючых гірлянд з павялічаным вылетам рэбраў (ПС-4.5).

Канструкцыя падвесных ізалятараў

Падвесныя ізалятары складаюцца з:

Шапка і стрыжань змацоўваюцца з ізаляцыйнай дэталлю портландцэментам маркі не ніжэй за 500. Канструкцыя гнязда шапкі і галоўкі стрыжня забяспечвае сферычнае шарнірнае злучэнне ізалятараў пры фарміраванні гірлянд. Колькасць ізалятараў у гірляндзе абумоўлена напругай ЛЭП, ступенню забруджвання атмасферы, тыпам ізалятараў і матэрыялам апор. Для мацавання правадоў могуць прымяняцца ізаляцыйныя канструкцыі з некалькіх паралельна падвешаных гірлянд ізалятараў.

Падвесныя палімерныя (кампазітныя) ізалятары складаюцца са шклопластыкавага стрыжня, палімернай абалонкі і аканцавальнікаў.

Апорны ізалятар

Апорны ізалятар прызначаны для мацавання токаводных частак у электрычных апаратах размеркавальных прылад электрычных станцый і падстанцый, камплектных размеркавальных прыладах. Па канструкцыі ўяўляе сабой дэталь з ізаляцыйнага матэрыялу цыліндрычнай або канічнай формы, знутры якой заладжана металічная арматура з рэзьбавымі адтулінамі для мацавання шын і мантажу ізалятара. Для павышэння рабочага (разраднага) напружання ізалятара на яго бакавой паверхні прадугледжваюцца рэбры, якія павялічваюць даўжыню шляху уцечкі.

Прахадны ізалятар

Прызначаны для правода токаводных элементаў праз сценку, якая мае іншы электрычны патэнцыял. Прахадны ізалятар з токаправодам ўтрымлівае токаводны элемент, механічна злучаны з ізаляцыйнай часткай.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Электраэнергетыка
Катэгорыя·Лініі электраперадачы