wd wp Пошук:

Ліманова

Ліманова[1] (польск.: Limanowa) — горад на поўдні Польшчы, размешчаны за 350 км на поўдзень ад Варшавы, за 65 км на паўднёвы ўсход ад Кракава і за 45 км ад мяжы са Славакіяй. Адміністрацыйны цэнтр Ліманоўскага павета Малапольскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Ліманова. Чыгуначная станцыя. Займае плошчу 18,7 км². Насельніцтва 15,1 тыс. чалавек.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Малапольскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Ліманоўскага павета
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ліманова