wd wp Пошук:

Лілія Уладзіміраўна Уласава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уласава.

Лілія Уладзіміраўна Уласава (нар. 26 мая 1953) — беларуская правазнаўца, палітычная зняволеная.

Вядомая юрыстка і міжнародная медыятарка, партнёрка і дырэктарка юрыдычнай кампаніі «Уласава, Міхель і партнёры». У 2020 годзе ўвайшла ў Прэзідыум Каардынацыйнай рады, створанай з мэтай прыняцця захадаў па стабілізацыі сітуацыі ў Беларусі, забеспячэння трансферу ўлады і абароны суверэнітэту і незалежнасці. Была затрыманая 31 жніўня 2020 года супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Супраць яе ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад падаткаабкладання). Лілія Уласава ўтрымлівалася пад вартай у СІЗА №1 г. Мінска. 7 верасня 2020 года сумеснай заявай адзінаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[4]. 19 кастрычніка мера стрымання была змененая на хатні арышт. 23 кастрычніка хатні арышт быў скасаваны[5].

У ліку чатырох беларускіх юрыстаў уганаравана прэміяй «За абарону правоў чалавека-2021» Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасцей Еўропы[6].

Зноскі

  1. 1 2 https://web.archive.org/web/20200827005150/https://rada.vision/prezidium
  2. https://web.archive.org/web/20200827004856/https://en.mediation-eurasia.pro/mediator/lilija-vlasova/
  3. 1 2 https://web.archive.org/web/20200827005238/http://www.ppd-network.org/en/stakeholders/experts/v-z/liliya-vlasova
  4. Заклікаем да неадкладнага спынення рэпрэсій у дачыненні грамадзян, а таксама вызвалення ўсіх палітзняволеных(нявызн.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (7 верасня 2020).
  5. prisoners.spring96.org
  6. spring96.org
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Каардынацыйнай рады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных