Барбру Маргарэта Свенсан, больш вядомая пад сцэнічным імем Ліль-Бабс (швед. Barbro Margareta «Lill-Babs» Svensson; 9 сакавіка 1938, Ервсё, Хельсінгланд, Швецыя — 3 красавіка 2018, Стакгольм, Швецыя) — шведская спявачка, актрыса і тэлевядучая. З канца 1950-х і да сваёй смерці ў 2018 годзе Ліль-Бабс з’яўлялася адной з самых папулярных артыстак Швецыі. У 1961 годзе яна прадстаўляла Швецыю на конкурсе Еўрабачанне ў Канах (Францыя) з песняй «Красавік, красавік» (англ.: «April, april») (заняла 14-е месца). Была добра вядомая дзякуючы сваёй песні «Ты ўсё яшчэ кахаеш мяне, Клас-Ёран?» (швед. «Ar du kar i mej annu Klas-Goran?»)
Барбру Маргарэта Свенсан нарадзілася ў Ярвсё, за 290 км на поўнач ад Стакгольма. Упершыню яна спявала ў царкве ва ўзросце 11 гадоў. Яе першае публічнае выступленне было з калегам яе бацькі, які акампанаваў яе выступленню на акардэоне[7]. Першы публічны выступ Барбру Маргарэта Свенсан адбыўся ў Ярвсё ў 1953 годзе[8]. Неўзабаве пасля гэтага яна пачала спяваць з аркестрам Ласе Шэнінга. Яе заўважылі, калі яна спявала ў радыёперадачы Morgonkvisten («Ранняя раніца») у 1954 годзе. Яе выступ спадабаўся музыканту і музычнаму прадзюсару Сайману Брэму (швед. Simon Brehm), які ўзяў яе з сабой у Стакгольм. Брэм быў менеджарам Свенсан да самай сваёй смерці ў 1967 годзе. Менавіта ён даў Свенсан яе сцэнічнае імя «Ліль-Бабс», якое з’яўляеца гульнёй слоў — маленькая Бабс, як сувязь са старэйшай і адначасова больш вядомай спявачкай Алісай Бабс (швед. Alice Babs)[9]. У 1954 годзе яна выпусціла свой першы музычны альбом, гэта была грамафоная кружэлка з дзвюма песнямі: «Min mammas boogie» («Бугі маёй мамы») і «Svar till ‘Ung och kar’» («Адказ на песню» Young And In Love")[10]. Неўзабаве пасля гэтага яна вярнулася ў Ярвсё і нарадзіла дачка Моніку.
Ліль-Бабс дэбютавала на тэлебачанні ў 1957 годзе, а першае шоў, якое выйшла пад яе імем, з’явілася ў 1958 годзе[10].
У 1959 годзе яна выканала песню Стыкана Андэрсана (швед. Stikkan Anderson) “Ты ўсё яшчэ любіш мяне, Клас-Ёран? (швед. «Är du kär i mej ännu Klas-Göran?»), якая стала сапраўдным хітом таго часу[11].
Ліль-Бабс таксама знялася ў шведскіх кінафільмах Svenska Floyd І En nolla för mycket[11].
Ліл-Бабс прадстаўляла Швецыю на конкурсе песні Еўрабачанне-1961 з песняй «Красавік, Красавік»(англ.. «April, april»). Першапачаткова ў нацыянальным фінале яна была выкананая спяваком Сіў Мальмквіст (швед. Siw Malmkvist), але Ліль-Бабс была абраная для выканання песні ў Канах, заняўшы 14-ае месца на конкурсе[12]. Ліль-Бабс таксама выступала на шведскім фестывалі песні Melodifestivalen тры разы ў 1960, 1961 і 1973 годзе[12]. У 1969 годзе яна прыняла ўдзел у нарвежскім Melodi Grand Prix, але не здолела заваяваць галоўны прыз[13]. Неўзабаве пасля Еўрабачання яна пачала кар’еру ў ФРГ, дзе знялася ў некалькіх фільмах. Яна таксама выпусціла два сінгла на англійскай мове для музычнага рынку Злучаных Штатаў Амерыцы[14].
У 1963 годзе Ліль-Бабс пазнаёмілася з «Бітлз» (англ. The Beatles), калі яна была галоўнай запрошанай зоркай на падлеткавым музычным шоў «Drop-In», трансляваным на шведскім тэлеканале SVT. Невядомая тады яшчэ свету група «Бітлз» папрасіла яе даць ім аўтограф[15].
Ліль-Бабс прадставіла публіцы некалькі тэлевізійных шоў, такіх як Hemma hos Lill-Babs (1987), Morgonlust (1988), Vem tar vem (1990) і Cocktail (1991), усе з іх трансляваліся на шведскім тэлебачанні SVT[16].
У 2010 годзе яна ўдзельнічала ў тэлевізійным шоў «Так нашмат лепш» (швед. Så mycket bättre) на TV4[17]. У 2012 годзе Ліль-Бабс прыняла ўдзел у шведскім тэлешоў «Зоркі ў замку» (швед. Stjärnorna på slottet), якое транслявалося на SVT, дзе яна распавяла пра сваю кар’еру[18]. У 2017 і 2018 гадах яна грала лесбійскага персанажа Гугэ (швед. Gugge) у двух сезонах серыяла Bonusfamiljen на SVT.
У 2017 годзе тэлеканал TV4 паказаў двухсерыйны дакументальны фільм «Жыццё Ліль-Бабс» (швед. Lill-Babs, Leva livet), які распавёў пра яе лёс і творчасць [19].
Ліль-Бабс памерла 3 красавіка 2018 года пасля анкалогіі і сардэчнай недастатковасці[15].
У дзень яе смерці шведскія тэлеканалы SVT і TV4 змянілі сеткі вяшчання, каб паказаць у эфіры праграмы пра Ліль-Бабс. SVT транслявала біяграфічны дакументальны фільм 2004 года “Lill-Babs i 50 år («Ліль-Бабс ужо 50 гадоў»)[20], уключаючы дакументальны фільм TV4 ад 2017 года.
Яна была пахавана ў царкве Ярвсё 28 мая таго ж года[21].
Ліль-Бабс была замужам за спеваком Ласэ Бергхагенам у 1965—1968[22]. У 1969—1973 гадах яна была замужам за нарвежскім футбалістам К’елам Касперсенам[23]. У яе тры дачкі: Моніка Свенсан (нар. 1955), Малін Бергхаген (нар. 1966) і Крысцін Касперсэн (нар. 1969)[24].
Яна выпусціла аўтабіяграфію «Яна — гэта я» (швед. Hon är jag) у 1996 годзе[25].
У 2017 годзе Ліль-Бабс была ўключана ў Залу славы шведскай музыкі[10].
(Крыніца: Discogs artist page[26])
Год | Альбом |
---|---|
1962 | Splorr |
1964 | Svensson hyllar Alpertsson |
1967 | Lill-Babs |
1968 | Lill-Babs |
1971 | Välkommen till världen |
1972 | Jag ska sjunga för dig |
1973 | Hurra hurra |
1975 | Det våras för Barbro |
1976 | Lev mänska lev |
1977 | På scen |
1979 | Till mina vänner |
1982 | Lill-Babs i en show av Lars Forssell |
1982 | Det är ju min show! (på cd 1998) |
1984 | Barbro |
1998 | Who’s Sorry Now |
2005 | Här är jag |
2014 | Kom 2014 |
(Крыніцы: Swedish Film Database[27] — IMDb artist page[28]))
Год | Фільм |
---|---|
1956 | Suss gott |
1959 | Fly mej en greve |
1961 | Svenska Floyd |
1962 | The Turkish Cucumbers |
1962 | En nolla för mycket |
1965 | Pang i bygget |
1965 | Calle P |
1989 | Imorron och imorron och imorron |
1990 | Vem tar vem (ТВ-шоў) |
1998 | Mulan (Swedish voice and singing as Grandmother Fa) |
2002 | Rederiet (Роля госця) |
2012 | Den sista dokusåpan |
2014 | Paddington (агучка) |
2017-2018 | Bonusfamiljen (ТВ-серыял) |
2012 | Paddington 2 (агучка) |