wd wp Пошук:

Лік Рэйнальдса

Лік Рэйнальдса або крытэрый Рэйнальдса (англ.: Reynolds number) — безразмерная фізічная велічыня, якая з’яўляецца крытэрыем падабенства струменяў вадкасці ці газу. Лік Рэйнальдса вызначае імавернасць таго, ці будзе плынь ламінарнай, ці турбулентнай. Крытэрый названы ў гонар выдатнага ірландскага фізіка О. Рэйнальдса (18421912), аўтара шматлікіх піянерскіх прац па гідрадынаміцы.

Лік Рэйнальдса — адзін з найболей важных крытэрыяў падобнасці ў гідрадынаміцы.

Азначэнне і фізічны сэнс

Лік Рэйнальдса азначаюць наступным чынам:

R e

ρ ⋅ v ⋅ d

η

,

{\displaystyle Re={\frac {\rho \cdot v\cdot d}{\eta }},}

\{\displaystyle Re=\{\frac \{\rho \cdot v\cdot d\}\{\eta \}\},\} дзе

ρ

{\displaystyle \rho }

\{\displaystyle \rho \} — шчыльнасць асяроддзя,

v

{\displaystyle v}

\{\displaystyle v\} — характэрная хуткасць,

d

{\displaystyle d}

\{\displaystyle d\} — характэрны памер,

η

{\displaystyle \eta }

\{\displaystyle \eta \} — дынамічная вязкасць асяроддзя.

Лік Рэйнальдса ёсць стасункам сіл інерцыі да сіл вязкасці.

Крытычны лік Рэйнальдса

Пераход плыні ад ламінарнага да турбулентнага цячэння адбываецца па дасягненні так званага крытычнага ліку Рэйнальдса

R

e

k p

.

{\displaystyle Re_{kp}.}

\{\displaystyle Re_\{kp\}.\} Пры

R e < R

e

k p

{\displaystyle Re<Re_{kp}}

\{\displaystyle Re<Re_\{kp\}\} цячэнне будзе ламінарным, а пры

R e

R

e

k p

{\displaystyle Re>Re_{kp}}

\{\displaystyle Re>Re_\{kp\}\} магчыма ўзнікненне турбулентнасці (бурлівай плыні). Крытычнае значэнне ліку Рейнальдса залежыць ад розных абставін, найперш ад таго, як і дзе цячэ вадкасць (ад пэўнага віду цячэння: цячэнне ў круглай трубе, цячэнне вакол шара і г.д.)

Напрыклад, для цячэння ў круглай трубе:

R

e

k p

≃ 2300.

{\displaystyle Re_{kp}\simeq 2300.}

\{\displaystyle Re_\{kp\}\simeq 2300.\} Лік Рэйнальдса як крытэрый пераходу ад ламінарнага да турбулентнага цячэння адносна добра дзейнічае тады, калі вадкасць цячэ пад вонкавым ціскам (напорам). Калі напору няма, пераходная зона паміж ламінарным і турбулентным цячэннем расцягваецца, і выкарыстанне ліку Рэйнальдса ў якасці крытэрыю не заўсёды правамерна. Напрыклад, хоць у вадасховішчах фармальна вылічаныя значэнні ліку Рэйнальдса вельмі вялікія, а пры гэтым усё роўна назіраецца ламінарнае цячэнне.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Крытэрыі падобнасці
Катэгорыя·Гідрадынаміка