wd wp Пошук:

Лізавета Мікалаеўна Казлоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоўская. Лізавета Мікалаеўна Казлоўская (1897, Мінск — 1978) — беларускі настаўнік. Заслужаны настаўнік БССР (1947).

Біяграфія

Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, працавала настаўніцай у школах г. Магілёва, а з 1924 года і да 1974 года — настаўніцай сярэдняй школы № 9. У 1935 годзе скончыла Магілёўскі вячэрні педагагічны інстытут. У 1941—1942 гадах працавала настаўніцай у Разані і Кустанаі і адначасова скончыла курсы медсясцёр. У лютым 1942 годзе добраахвотна пайшла на фронт.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны працягвала працаваць у сярэдняй школе № 9 г. Магілёва. За час працы праявіла сябе як выдатны педагог і арганізатар педагагічнага працэсу. Праводзіла вялікую метадычную работу, дапамагала маладым настаўнікам. Неаднаразова выбіралася дэпутатам гарадскога і раённага Саветаў дэпутатаў працоўных. З 10 студзеня 1974 года на пенсіі.

Узнагароды

Заслужаны настаўнік школ БССР (1947). За ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне ўзнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За вызваленне Варшавы», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», за мірную працу — ордэнам Леніна.

Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоена 17 сакавіка 1970 года[1].

Зноскі

  1. Казлоўская Елізавета Мікалаеўна
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі БССР
Катэгорыя·Дэпутаты раённых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Магілёва
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі