Лідскі пагранічны атрад — тэрытарыяльны орган пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Ахоўвае ўчастак беларуска-літоўскай граніцы.
Лідскі пагранічны атрад быў утвораны згодна пастановы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 1997 года № 419 «Пра меры па ўзмацненні аховы Дзяржаўнай мяжы». Ён размясціўся ў горадзе Ліда на тэрыторыі былога вайсковага гарадка 49 дывізіі ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння Расійскай Федэрацыі «Паўночны».
Канчаткова ўчастак дзяржаўнай граніцы, які знаходзіцца ў зоне адказнасці Лідскага пагранатраду, сфарміраваўся да 27 жніўня 2005 года па выніках працы сумеснай дэмаркацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі. Працягласць участка складае — 184.5 км, у тым ліку: сухапутнага — 111.5 км; рачнога — 66 км; азёрнага — 7 км.
Першым начальнікам пагранічнага атрада прызначаны палкоўнік Аляксандр Мендаль. Ён з групай афіцэраў кіравання прыступіў да выканання службовых абавязкаў 14 верасня 1997 года.
У розны час Лідскім памежным атрадам кіравалі палкоўнікі:
Днём часці вызначана 25 жніўня. У першую гадавіну ўтварэння, 25 жніўня 1998 года, атрад атрымаў Баявы сцяг.
У ноч з 3 на 4 жніўня 2021 года на ўчастку пагранічнай заставы «Беняконі» быў знойдзены паранены нелегальны мігрант з Ірака, які хутка памёр. Беларускія ўлады абвінавацілі ў збіцці літоўскіх пагранічнікаў[1][2].