wd wp Пошук:

Лідскі пагранічны атрад

Лідскі пагранічны атрад — тэрытарыяльны орган пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Ахоўвае ўчастак беларуска-літоўскай граніцы.

Гісторыя

Лідскі пагранічны атрад быў утвораны згодна пастановы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 1997 года № 419 «Пра меры па ўзмацненні аховы Дзяржаўнай мяжы». Ён размясціўся ў горадзе Ліда на тэрыторыі былога вайсковага гарадка 49 дывізіі ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння Расійскай Федэрацыі «Паўночны».

Працягласць граніцы

Канчаткова ўчастак дзяржаўнай граніцы, які знаходзіцца ў зоне адказнасці Лідскага пагранатраду, сфарміраваўся да 27 жніўня 2005 года па выніках працы сумеснай дэмаркацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі. Працягласць участка складае — 184.5 км, у тым ліку: сухапутнага — 111.5 км; рачнога — 66 км; азёрнага — 7 км.

Падраздзяленні

Заставы

Пункты пропуску

Пасты

Камандзіры

Першым начальнікам пагранічнага атрада прызначаны палкоўнік Аляксандр Мендаль. Ён з групай афіцэраў кіравання прыступіў да выканання службовых абавязкаў 14 верасня 1997 года.

У розны час Лідскім памежным атрадам кіравалі палкоўнікі:

Асаблівыя даты

Днём часці вызначана 25 жніўня. У першую гадавіну ўтварэння, 25 жніўня 1998 года, атрад атрымаў Баявы сцяг.

Інцыдэнты

У ноч з 3 на 4 жніўня 2021 года на ўчастку пагранічнай заставы «Беняконі» быў знойдзены паранены нелегальны мігрант з Ірака, які хутка памёр. Беларускія ўлады абвінавацілі ў збіцці літоўскіх пагранічнікаў[1][2].

Зноскі

  1. «‎Умер на руках у пограничников»‎. На границе погиб житель Ирака. Он возвращался из Литвы Архівавана 18 лістапада 2021., intex-press, 4-08-2021
  2. Жителем приграничья, первым заметившим мигранта, оказался ветеран Афганистана, экс-сотрудник военкомата Архівавана 18 лістапада 2021., intex-press, 4-08-2021

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ліда
Катэгорыя·З’явіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Лідскі пагранічны атрад