wd wp Пошук:

Лідскі Троіцкі ўніверсітэт

Лідскі Троіцкі ўніверсітэт (англ.: Leeds Trinity University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Лідс.

Агульная характарыстыка

Вучэльня першапачаткова заснаваная для забеспячэння кваліфікаваных выкладчыкаў для каталіцкіх школ, яна паступова пашыралася і цяпер прапануе ступені бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры па шэрагу гуманітарных і сацыяльных навук.

Установа стала ўніверсітэцкім каледжам у 2009 годзе пасля атрымання права выдаваць уласныя дыпломы аб вышэйшай адукацыі, а ў снежні 2012 года яна атрымала статус універсітэта.

Універсітэт з’яўляецца членам Асацыяцыі каталіцкіх каледжаў і ўніверсітэтаў Вялікабрытаніі.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Лідс
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1966 годзе
Катэгорыя·Каталіцкія ўніверсітэты